Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кампаніі, якая трапіла пад санкцыі Эўразьвязу, застаўся толькі адзін уладальнік


Кіёск «Табакерка» ў Менску, архіўнае фота
Кіёск «Табакерка» ў Менску, архіўнае фота

Аляксей Алексін, гаспадар сеткі «Табакерак», пазбавіўся афіцыйнай долі ў таварыстве з абмежаванай адказнасьцю Synesis, якое ў сьнежні 2020 году трапіла пад санкцыі Эўразьвязу. Як паведамляе dev.by, адзіным уладальнікам Synesis застаўся Аляксандар Шатроў.

Паводле dev.by, зьмены датаваныя 30 сьнежня 2020 году: усе ўдзельнікі, за выключэньнем Аляксандра Шатрова, пакінулі ТАА. У Шатрова цяпер 100% долі. Пры гэтым статутны фонд юрыдычнай асобы — 635 беларускіх рублёў.

Раней ТАА Synesis мела некалькі ўласьнікаў: Аляксандра Шатрова (27,65%), Мікалая Пціцына (24,65%), Пятра Шатрова (22,65%), Іну Алексіну (0,06%), а таксама ТАА «Энерго-Оил-Инвест» (24,99%), якое, у сваю чаргу, належала Іне і Аляксею Алексіным.

Група кампаній Synesis заснаваная ў 2007 годзе ў Менску і распрацоўвае сыстэмы кантролю, у тым ліку з тэхналёгіяй распазнаваньня твараў, мэсэнджары і онлайн-гульні. 23 сьнежня 2020 году ініцыятыва BYPOL паведаміла, што для затрыманьня актывіста Міколы Дзядка супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў арганізавалі назіраньне і забралі відэазапісы з камэраў Менскага мэтрапалітэну. Дзеля гэтага, паводле зьвестак BYPOL, выкарыстоўвалася праграма KiPod, якую распрацавала Synesis.

Як паведамляе dev.by, цяпер група зьмяняе назвы юрыдычных асоб, якія ня трапілі пад санкцыі, зь іх прыбіраюць слова «Сінезіс». Так, у сьнежні 2020 году былі зьмененыя назвы трох юрыдычных асоб: «Сінезіс Лота» — теперь «Рыдота», «Сінезіс Атлас» — «Атлас Акме», «Сінезіс Скай» — «Скай Ноўліміт». А зьмены структуры ўласнасьці закранулі як мінімум яшчэ адну кампанію з групы Synesis — ТАА «Сінезіс Стыгма» (зь нядаўніх часоў ТАА «Стыгма софт»), з бэнэфіцыяраў таксама прапаў Аляксей Алексін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG