Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў тэлеканалу «Белсат», якія рабілі апытаньне, асудзілі на 10 і 15 дзён арышту нібыта за «хуліганства»


Відэаапэратар «Белсату» Зьміцер Солтан за працай. Архіўнае фота.
Відэаапэратар «Белсату» Зьміцер Солтан за працай. Архіўнае фота.

Суд Савецкага раёну Менску разглядае справу журналістаў тэлеканалу «Белсат».

Карэспандэнтку Любоў Лунёву і відэаапэратара Зьмітра Солтана абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП).

Зьмітру Солтану судзьдзя Марына Фёдарава прысудзіла 15 дзён арышту, Любові Лунёвай — 10 дзён, паведамляе «Белсат». Працэсы вяліся па скайпу.

Журналістаў судзілі за апытаньне мінакоў каля будынку менскай філярмоніі, падчас якога іх затрымалі.

Пасьля затрыманьня абаіх даставілі для высьвятленьня асобаў у РУУС Савецкага раёну, а пасьля перавезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна.

Першым пачалі судзіць відэаапэратара Зьмітра Солтана. Працэс вядзе Марына Фёдарава, якая ў першай палове дня пасьпела асудзіць на 15 сутак выкладчыка БДУ Яраслава Ката.

Паводле сьведкі, участковага Савецкага РУУС Мікіты Бельскага, і ён асабіста, і капітан міліцыі Вячаслаў Громаў рабілі журналісту «неаднаразовыя заўвагі».

«У холе Савецкага РУУС выказваў незадаволенасьць прадстаўнікамі МУС, перашкаджаў працы міліцыянтаў, гучна размаўляў, называў праваахоўнікаў карнікамі і фашыстамі», — паказаў участковы на судзе.

Пасьля прамовы сьведкі судзьдзя Марына Фёдарава абвясьціла 20-хвілінны перапынак і пачала судзіць Любоў Лунёву. Пратакол слова ў слова такі ж самы, як у Зьмітра Солтана, адзначаецца ў тэлеграм-канале «Белсату».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG