Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм заблякаваў ужо пяты дамэнны адрас сайту Kyky.org


Галоўная старонка сайта Kyky.org
Галоўная старонка сайта Kyky.org

Сайт Kyky.org працягвае шукаць варыянты, як пасьля леташняга блякаваньня аднавіць доступ да сайту.

«Мы гастралюем. Дамэн massandry.net вытрымаў усяго тыдзень — і ўпаў сакральнай ахвярай блякаваньня. Паважаны Мінінфарм! Калі вы думаеце, што наступныя нашы дамэны вам спадабаюцца больш, вы памыляецеся», — гаворыцца на тэлеграм-канале рэсурсу.

Гэта ўжо пяты дамэнны адрас, які трапіў пад блякаваньне беларускіх уладаў. 9 сьнежня 2020 году стала вядома пра забарону на доступ у Беларусі да незалежнага сайта Kyky.org.

Пасьля ўлады пасьлядоўна блякавалі кожны з новых дамэнаў мэдыя: kyky.media, omon.wtf, mininform.lol і massandry.net.

Новы інтэрнэт-адрас, па якім пакуль можна чытаць публікацыі сайту без дапамогі VPN-сэрвісаў, — kykyold.org.

«Для тых, хто зь нейкай прычыны ня ведае: куколд — гэта чалавек, які адчувае задавальненьне ад назіраньня за тым, як яго партнэр уступае ў сэксуальныя адносіны з кімсьці іншым. Мы прысьвячаем гэты дамэн усім, хто лічыць, што «любімую не аддаюць», — іранізуе рэдакцыя kyky.

Мэдыярэсурсы Kyky і The Village Беларусь (таксама заблякаваны) выдае кампанія «Мінт Мэдыа». Адзін зь яе заснавальнікаў Аляксандар Васілевіч з 27 жніўня знаходзіцца пад арыштам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG