Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёра беларусаў чакаюць экстрадыцыі з Расеі ў крымінальных справах за пратэсты ў Беларусі


Беларуска-расейская мяжа
Беларуска-расейская мяжа

У Расеі затрымалі чатырох удзельнікаў «арганізацыі масавых беспарадкаў у Беларусі». Расейскі бок яшчэ разглядае дакумэнты, якія прыйшлі ад сьледчых органаў афіцыйнага Менску.

Пра гэта расказаў начальнік міжнародна-прававога аддзелу Сьледчага камітэту Беларусі Міхаіл Вавула ў інтэрвію газэце «СБ. Беларусь сегодня».

Вавула сказаў, што гэтыя грамадзяне таксама «чынілі супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманьні». Дакумэнты на экстрадыцыю затрыманых беларусаў цяпер у Расеі на разглядзе.

Па словах Вавулы, большасьць людзей зь Беларусі, на якіх заведзеныя справы, звычайна ўцякаюць менавіта ў Расею, бо трывалых межаў зь ёй няма. Але афіцыйныя Менск і Масква даўно супрацоўнічаюць у справе выдачы асобаў, якія знаходзяцца ў вышуку, маюць супольную базу.

Імаверна, сярод чатырох затрыманых у Расеі ўдзельнікаў беларускіх пратэстаў — баксэр Аляксей Кудзін і страйковец «Беларуськалію» Андрэй Прылуцкі. Летась яны зьехалі ў Расею з Маладэчна і Салігорску, хаваючыся ад крымінальнага перасьледу за ўдзел у пратэстах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG