Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь накіравала Польшчы запыт на экстрадыцыю стваральнікаў тэлеграм-каналу NEXTA, абвінавачвае іх у датычнасьці да тэрарызму


Сьцяпан Пуціла
Сьцяпан Пуціла

Улады Беларусі просяць афіцыйную Варшаву выдаць Сьцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча, піша ТАСС.

Сьледчы камітэт Беларусі выставіў двум адміністратарам сеткі тэлеграм-каналаў «Нехта» абвінавачаньні паводле трох крымінальных артыкулаў. Сьцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (арт. 293 КК)​; арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342); распальваньні сацыяльнай варожасьці паводле прафэсійнай прыналежнасьці" (ч. 3 арт. 130)​.

Беларускія ўлады адзначаюць, што накіравалі дакумэнты праз генэральнага пракурора Польшчы, зь якой у Беларусі ёсьць дамова аб прававой дапамозе ў крымінальных справах.

Пры гэтым Пратасевіч у верасьні пакінуў пасаду галоўнага рэдактара праекту, а 20 кастрычніка стала вядома, што тэлеграм-канал Nexta-Live і лягатып Nexta ў Беларусі прызналі экстрэмісцкімі. Тады каналы зьмянілі свае назвы на кірылічнае напісаньне.

Абвінавачаньні Пратасевічу і Пуцілу выставілі 5 лістапада, а ўжо 16 лістапада ўлады запатрабавалі ад Польшчы выдаць ім журналістаў «у самыя кароткія тэрміны з улікам асаблівай грамадзкай небясьпекі іх злачыннай дзейнасьці». 19 лістапада стала вядома, што стваральнікаў папулярных тэлеграм-каналаў КДБ Беларусі ўнёс у «Пералік арганізацый і фізычных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці» пад нумарамі 725 і 726.

Таксама ў лістападзе Менскі раённы суд вырашыў спагнаць са Сьцяпана Пуцілы 3000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды, нанесенай старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзю Хомічу, і абавязаў разьмясьціць судовае рашэньне ў сваім тэлеграм-канале. Пуціла праігнараваў вырак суду.

Адносна ўнясеньня яго і Пратасевіча ў сьпіс тэрарыстаў Пуціла папрасіў афіцыйны Менск «перастаць ганьбаваць сябе на ўвесь цывілізаваны сьвет», прызнаючы, што 22- і 25-гадовы рэдактары і заснавальнікі тэлеграм-каналаў «кашмараць увесь рэжым».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG