Акцыі пратэсту, якія прайшлі ў розных гарадах Беларусі ў суботу 6 лютага
Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю ў сьвеце пачаліся яшчэ 6 лютага
Марш у Бостане, ЗША
Прэзыдэнт Літвы падтрымаў беларусаў
«Літоўцы ведаюць, што такое змагацца за свабоду. Літва рашуча падтрымлівае імкненне беларускай грамадзянскай супольнасці жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне!», – заявіў у Твітэры прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Амбасада ЗША ў Менску выступіла з заявай з нагоды «Дня салідарнасьці з Беларусьсю»
У заяве амбасады ЗША між іншага гаворыцца:
«Кожны дзень, але асабліва сёньня, у „Дзень салідарнасьці з Беларусьсю“, Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі ў яго імкненьні да дэмакратыі, свабоды і справядлівасьці. Асноўныя свабоды зьяўляюцца неад’емным правам усiх народаў, і іх забесьпячэньне ў незалежнай, сувэрэннай Беларусі даўно насьпела.
Беларуская ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч аднойчы сказала: „Свабода — гэта ня хуткае сьвята, як мы пра тое марылі. Гэта шлях, доўгі шлях“. Якім бы доўгім і пакручастым ні быў гэты шлях, у знак салідарнасьці Злучаныя Штаты праходзяць яго разам з народам Беларусі».
Марш салідарнасьці ў Жодзіне
Польшча прапануе плян дапамогі новай Беларусі
Пра неабходнасьць стварэньня хуткага пляну эканамічнай дапамогі дэмакратычнай Беларусі заявіла ў твітэры прадстаўніцтва Польшчы пры Эўразьвязе.
Там адзначылі, што нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі рэжыму і гвалт, адважныя беларусы працягвалі пратэставаць.
Плян падтрымкі Беларусі — польская ідэя, якую летась на саміце ЭЗ падтрымалі кіраўнікі 27 краін, якія даручылі Эўрапейскай камісіі падрыхтаваць яго.
Эўразьвяз выступіў за мірны дыялёг у Беларусі
Кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль запэўніў у палітычнай падтрымцы беларусаў. Ён у твітэры адзначыў, што і праз паўгода беларусы ўсё яшчэ патрабуюць, каб іх голас быў пачуты. Мішэль асудзіў прымяненьне гвалту супраць мірных дэманстрацый і запатрабаваў вызваленьня ўсіх палітвязьняў.
«Толькі поўная прыхільнасьць мірнаму дыялёгу можа пакласьці канец гэтаму крызісу», — напісаў старшыня Эўрапейскай Рады.
Бел-чырвона белыя колеры над Даўгавай, Рыга
Акцыя салідарнасьці ў сталіцы Латвіі адбылася ўвечары 6 лютага.
Буйны пакупнік беларускіх угнаеньняў падтрымаў Дзень салідарнасьці зь Беларусьсю
Эўрапейская вытворчая рада нарвежскай кампаніі Yara International, якая купляе беларускія калійныя ўгнаеньні, падтрымала Міжнародны дзень салідарнасці з Беларусьсю 7 лютага.
Рада «падтрымлівае барацьбу беларускага народа за дэмакратыю і ўмацаваньне правоў працоўных, асуджае палітычныя рэпрэсіі і зьвязаныя з імі гвалт і арышты. Правы чалавека павінны заўсёды выконвацца», – гаворыцца ў заяве на сайце Yara.
Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю ў Канадзе
Дваравы марш пратэсту ў раёне Трактарнага заводу ў Менску прайшоў пры мінус 23
Інсталяцыя ў Менску, непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі
Сумесны марш жыхароў трох мікрараёнаў Менска
Кіраўнік ураду Латвіі выказаў салідарнасьць зь беларусамі
Прэм'ер-міністар Латвіі Крышʼяніс Карыньш у твітэры падтрымаў беларусаў: «Латвія разам зь беларускім народам у яго законных патрабаваньнях асноўных свабодаў і дэмакратыі, а таксама да вольных і справядлівых выбараў».
Інсталяцыя ў мікрараёне «Каскад» у Менску
Пікет у Магілёве
Улады Ўкраіны падтрымалі беларускі народ
Міністар замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба выступіў у твітэры з заявай з нагоды дня салідарнасьці зь Беларусьсю: «Украіна пацьвярджае сваю салідарнасьць зь беларускім народам у імкненьні пабудаваць сапраўды незалежную, сувэрэнную, дэмакратычную і эўрапейскую Беларусь, якую Расея не паглыне. Беларусы павінны мець права самастойна вырашаць сваю будучыню».
Амбасадары краін Эўразьвязу сустрэліся ў Менску са сваякамі палітвязьняў і загіблых падчас пратэстаў
Пра гэта паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску Дзірк Шубэль.
У Кіеве стартуе шэсьце з барабанамі ў рамках міжнароднай акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю