Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю прайшлі па ўсёй плянэце
Выканаўцы духоўных хрысьціянскіх сьпеваў з 24 краінаў сьвету разам запісалі гімн «Магутны Божа» на знак салідарнасьці з беларусамі
Заявы ў Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю
МЗС Эстоніі:
«Народ Беларусі пасьля мірных пратэстаў выступае за свае асноўныя чалавечыя правы, свабоду і дэмакратыю. Мы заклікаем беларускія ўлады вызваліць палітвязьняў і журналістаў; спыніць гвалт; весьці сапраўдны палітычны дыялёг; правесьці свабодныя, сумленныя выбары».
МЗС Гішпаніі:
«Беларусь працягвае патрабаваць дэмакратыі, асноўных свабодаў і правоў чалавека. Яе заклік да інклюзіўных, празрыстых і вартых даверу выбараў павінен быць пачуты і выкананы».
Прэзыдэнт Літоўскай Рэспублікі Гітанас Наўседа:
«Літоўцы ведаюць, што такое змагацца за свабоду. Літва рашуча падтрымлівае імкненне беларускай грамадзянскай супольнасці жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне!»
Заява Дзярждэпартамэнту ЗША:
«Мы працягваем выказваць салідарнасьць з народам Беларусі. Вы праявілі выключную сілу і стойкасьць перад жорсткімі рэпрэсіямі. Нас натхняе вашая мужнасьць, калі вы адстойваеце права вырашаць будучыню Беларусі».
Міністарка замежных справаў Швэцыі Анн Ліндэ:
«Сёньня мы падкрэсьліваем салідарнасьць з народам Беларусі, які дамагаецца свайго права на свабодныя і справядлівыя выбары».
Міністар замежных справаў Канады Марк Гарно:
«Канада вылучыць 2,25 мільёны даляраў на падтрымку арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, якія працуюць над прасоўваньнем дэмакратыі ў Беларусі».
МЗС Ірляндыі:
«МЗС Ірландыі з гонарам адзначае Міжнародны дзень салідарнасьці з Беларусьсю, выказваючы падтрымку беларускаму народу, які працягвае сваю мірную і рашучую абарону дэмакратычных прынцыпаў».
Акцыя салідарнасьці зь беларускім мірным пратэстам у Лісабоне
Акцыя салідарнасьці ў Гданьску
У Дзень салідарнасьці зь Беларусьсю на будынку Сэнату Чэскай Рэспублікі ў Празе вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг
«Мы з вамі!» Урады і палітыкі розных краінаў сьвету салідарныя зь Беларусьсю
Міністар замежных справаў Даніі Джэпе Кафод
«Данія — разам з народам Беларусі ў мірнай барацьбе за свабоду і дэмакратыю».
Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі
«Пратэсты ў Беларусі працягваюцца з 9 жніўня 2020 года, калі былі сфальсыфікаваныя прэзыдэнцкія выбары. Нягледзячы на затрыманьні, катаваньні і нават сьмерці, беларускі і беларусы па-ранейшаму змагаюцца за годнасьць, свабоду і дэмакратыю. Мы з вамі!»
МЗС Харватыі
«У Дзень салідарнасьці зь Беларусьсю Эўразьвяз паўтарыў сваю рашучую падтрымку і салідарнасьць зь беларускім народам у яго настойлівых закліках да дэмакратычнай будучыні і павагі асноўных свабодаў і правоў чалавека».
Пауль Цыміяк, генэральны сакратар кіроўнай у Нямеччыне партыі Хрысьціянска-дэмакратычны саюз:
«Не прызнаны міжнароднай супольнасьцю, самаабвешчаны прэзыдэнт Беларусі — Аляксандр Лукашэнка — працягвае тэрарыстычную дэманстрацыю свайго сумнеўнага аўтарытэту: 35 000 мірных дэманстрантаў былі затрыманыя цягам апошніх 6 месяцаў».
Бюро Дзярждэпартамэнту ЗША па Эўропе і Эўразіі:
«Сёньня і кожны дзень мы разам з Беларусьсю ў барацьбе за дэмакратыю, свабоду і справядлівасьць. Мы натхнёныя тым, што беларусы выходзяць на мірныя дэманстрацыі, каб іх галасы былі пачутыя і за права вызначаць сваю будучыню».
МЗС Ірляндыі
«МЗС Ірландыі з гонарам адзначае Міжнародны дзень салідарнасьці з Беларусьсю, выказваючы падтрымку беларускаму народу, які працягвае сваю мірную і рашучую абарону дэмакратычных прынцыпаў».
У Вільні прайшлі акцыі з нагоды Дня салідарнасьці зь Беларусьсю
Акцыя да Дня салідарнасьці ў Гаазе каля амбасады Беларусі
Найбуйнейшая дацкая газета Politiken ўзьняла беларускі сьцяг на Ратушнай плошчы ў цэнтры Капэнгагену
Працы мастакоў у Варшаўскім мэтро да Дня салідарнасьці зь Беларусьсю
У Ізраілі ў Тэль-Авіве прайшла акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю
У Чэхіі — першая заява на беларускіх сілавікоў за катаваньні
Адвакат беларуса, які вінаваціць амапаўцаў у катаваньнях, падаў у Цэнтральную ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю Чэскай Рэспублікі заяву аб злачынствах, да якіх, паводле пацярпелага, меў непасрэднае дачыненьне начальнік горадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч.
У Чэхіі гэта першая пададзеная заява аб гвалтоўных дзеяньнях беларускіх сілавікоў, на падставе якой можа быць распачатая крымінальная справа. Раней паведамлялася, што ў Чэхіі да падачы паводле ўнівэрсальнай юрысдыкцыі падрыхтаваныя ўжо 10 заяваў. У межах чэскай мэдычна-гуманітарнай праграмы праходзяць рэабілітацыю больш за 50 чалавек зь Беларусі.
Відэа з акцый у Варшаве і Кіеве
Дэпутаты краін Эўразьвязу і Вялікай Брытаніі выказалі салідарнасьць зь Беларусьсю
Дэпутат Эўрапарлямэнту, лідэр Эўрапейскай народнай партыі (ЭНП) Манфрэд Вэбэр сказаў, што «ў дзень салідарнасьці зь Беларусьсю падтрымлівае ўсіх беларусаў, якія мірна і бескампрамісна заклікаюць да свабодных і справядлівых выбараў». Таксама Вэбэр перакананы, што Лукашэнку мусяць прыцягнуць да адказнасьці за яго злачынствы.
Сябра парлямэнту Вялікай Брытаніі ад Кансэрватыўнай партыі Вэндзі Мортан адзначыла, што праз паўгода пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Вялікая Брытанія салідарная з тымі, хто змагаецца за дэмакратыю.
Дэпутат Сэйму Польшчы ад «Грамадзянскай плятформы» Міхал Шчэрба апублікаваў у сваім твітэры фотаздымак, напісаўшы, што адкрыў дзень салідарнасьці зь Беларусьсю ў Варшаве.
Літва, Латвія і Эстонія «выказалі падтрымку народу Беларусі ў змаганьні за свабоду і дэмакратыю»
У сумеснай заяве кіраўнікі МЗС краінаў Балтыі «выказалі падтрымку народу Беларусі, мужна які змагаецца за свабоду і дэмакратыю». Міжнародная супольнасьць павінна працягваць сачыць за сытуацыяй у Беларусі і дзейнічаць, гаворыцца ў звароце.
Такую заяву ў падтрымку мірнага пратэсту Беларусі зрабіла ў твітэры прадстаўніцтва Літвы ў ЭЗ.
І міністэрства замежных справаў Эстоніі.
У Варшаве на акцыі салідарнасьці зь беларускімі пратэстоўцамі выступіў Павал Латушка
У Канадзе правялі акцыі да сусьветнага Дня салідарнасьці зь Беларусьсю
Марш пратэсту ў менскай Чыжоўцы