Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да артыкулу «масавыя беспарадкі» палітвязьню Афнагелю дадалі пункт «навучаньне ці падрыхтоўка асобаў»


Палітвязень Яўген Афнагель
Палітвязень Яўген Афнагель

Палітвязьню, каардынатару «Эўрапейскай Беларусі» Яўгену Афнагелю выставілі яшчэ адно абвінавачаньне.

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна», у зьняволеньні актывісту абвясьцілі пра дадатковыя абвінавачаньні паводле артыкулу, які яму ўжо выстаўлены — ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне гэтай дзейнасьці).

Яўгена Афнагеля затрымалі 25 верасьня мінулага году, дзеля гэтага сілавікі выламалі дзьверы ў кватэры. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу). Такім чынам, да часткі 2-й дадалі яшчэ і 3-ю.

Нядаўна ў Яўгена памёр бацька, але яму не дазволілі зь ім разьвітацца.

п

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG