Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыны на Акрэсьціна сьпяць на падлозе і голых дошках у перапоўненай камэры


Супрацоўніца крамы Symbal.by на судзе 4 лютага расказала пра ўмовы ўтрыманьня ў менскім ізалятары на Акрэсьціна, піша «Вясна».

  • У камэры на 5 месцаў трымаюць 11 чалавек, было і 12.
  • Жанчынам ня выдалі матрацаў, падушак і коўдраў, ім даводзіцца спаць на голых дошках і падлозе.
  • Іх не выводзілі ў душ і на шпацыр.
  • Не давалі пітной вады.

Вольгу Ігнатовіч, як і іншых затрыманых супрацоўнікаў крамы Symbal.by, трымалі да суду 4 дні, хоць мелі права затрымліваць ня больш як на 72 гадзіны.

4 лютага Вольгу Ігнатовіч і Настасьсю Тарафімчык арыштавалі на 15 дзён за непадпарадкаваньне. Яшчэ адін пратакол супраць іх адправілі на перапрацоўку.

Днём раней за непадпарадкаваньне на 20 дзён арышту асудзілі Мікіту Броўку і Ксенію Міклашэўскую.

Праблемы ў менскай крамы Symbal.by пачаліся яшчэ ў чэрвені, у кур’ера крамы канфіскавалі наклад маек з надпісам «ПСІХО3%». Пасьля ў краму зачасьцілі праверкі з МНС, пастаянна прападала сьвятло. За перавоз цішотак суд аштрафаваў краму больш як на 2 тысячы рублёў.

23 чэрвеня МНС выдала краме шэраг прадпісаньняў аб ліквідацыі парушэньняў. Тады Symbal.by абвясьціў, што з 29 чэрвеня спыняе працу. У той жа вечар, 23 чэрвеня, людзі сталі ў чаргу, каб купіць прадукцыю з сымболікай. Да крамы пад’ехаў аўтазак зь сілавікамі, пачаліся затрыманьні. На некаторых склалі пратаколы паводле арт. 23.4 і 23.34 КаАП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG