Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя М’янмы вылучыла абвінавачаньне супраць адхіленай ад улады лідэркі краіны Аўн Сан Су Чы


Аўн Сан Су Чы
Аўн Сан Су Чы

Паліцыя Мʼянмы вылучыла абвінавачаньне супраць адхіленай ад улады Аўн Сан Су Чы, яна будзе пад вартай да 15 лютага для расьсьледаваньня.

Вайскоўцы захапілі ўладу ў Бірме 1 лютага, затрымаўшы ляўрэата Нобэлеўскай прэміі, якая займала пасаду дзяржаўнай дарадцы (фактычна прэмʼер-міністра) Аўн Сан Су Чы і перапыніўшы пераход краіны да дэмакратыі. Дзеяньні войска асудзілі Злучаныя Штаты і іншыя заходнія краіны.

У абвінавачаньнях паліцыі, якія былі выкладзеныя ў судзе, 75-гадовую Су Чы абвінавачваюць у тым, што ў яе доме пры ператрусе знайшлі рацыі, якія нібыта былі ўвезеныя незаконна і выкарыстоўваліся без дазволу.

У асобным дакумэнце гаворыцца, што паліцыя высунула абвінавачванае зрынутаму прэзыдэнту Віну М'іну за нібыта парушэньне ім Закону аб ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў.

1 лютага стала вядома, што вайскоўцы Мʼянмы зьдзейсьнілі пераварот, затрымаўшы фактычную лідэрку краіны Аўн Сан Су Чы і прэзыдэнта Він М'іна.

Адносіны паміж цывільнай уладай і войскам пагоршыліся пасьля выбараў у лістападзе, якія вайскоўцы абвясьцілі сфальсыфікаванымі, таму што на іх пацярпела істотную паразу іхная Партыя яднаньня і разьвіцьця Саюзу (афіцыйная назва дзяржавы — Рэспубліка Саюз Мʼянма). Перамагла Нацыянальная ліга за дэмакратыю. Парлямэнт павінен быў пачаць пасяджэньні 1 лютага.

Вайскоўцы Мʼянмы, якія кіравалі гэтай дзяржавай Паўднёва-Ўсходняй Азіі на працягу 50 гадоў, захоўвалі значны палітычны і эканамічны ўплыў і пасьля прыходу да ўлады Су Чы на выбарах 2015 году. Перад гэтым палітык правяла агульным лікам некалькі дзесяцігодзьдзяў пад хатнім арыштам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG