Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адкладае на два гады пачатак выплатаў па крэдыце на будаўніцтва Беларускай АЭС


Вучэньні на БелАЭС, 2019
Вучэньні на БелАЭС, 2019

Сума расейскага крэдыту складае 10 мільярдаў даляраў.

Урад Расеі ўнёс на ратыфікацыю ў Дзяржаўную Думу пратакол аб зьменах у расейска-беларускае пагадненьне аб выдзяленьні Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Дакумэнт разьмешчаны на сайце Думы і прадугледжвае наступныя ўмовы рэструктурызацыі беларускіх абавязаньняў:

  • падаўжэньне пэрыяду выкарыстаньня крэдыту на 2 гады (да канца 2022),
  • перанос даты пачатку пагашэньня асноўнага доўгу з 1 красавіка 2021 году на 1 красавіка 2023-га,
  • замена цяперашняй «зьмяшанай» працэнтнай стаўкі па крэдыце на фіксаваную ў памеры 3,3% гадавых.

Пагадненьнем ад 25 лістапада 2011 году паміж урадамі Беларусі і Расеі аб выдзяленьні дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва БелАЭС была зацьверджаная сума ў 10 млрд даляраў.

«У абгрунтаваньні сваёй просьбы аб пераглядзе ўмоваў вяртаньня крэдыту беларускі бок спаслаўся на зьніжэньне ўзроўню сусьветных коштаў на нафту і газ, што, на думку партнэраў, пацягнула за сабой зьніжэньне даходнасьці і павелічэньне тэрміну акупнасьці атамнага праекту», — адзначаецца ў тлумачальнай запісцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG