Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША паабяцалі працягваць дапамагаць эканоміцы і войску Ўкраіны


Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паабяцаў, што Вашынгтон працягне эканамічную і вайсковую падтрымку Ўкраіне пасьля прыходу ў Белы дом адміністрацыі прэзыдэнта Джо Байдэна.

У тэлефоннай размове зь міністрам замежных спраў Украіны Дзьмітрыем Кулебам Блінкен заявіў аб істотнай двупартыйнай падтрымцы з боку ЗША. Ён таксама назваў прыярытэтнымі для амэрыканскага кіраўніцтва пытаньні, зьвязаныя з сувэрэнітэтам, тэрытарыяльнай цэласнасьцю і эўраатлянтычнымі памкненьнямі Кіева.

Пра дэталі размовы паведаміў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс, перадае «Голас Амэрыкі».

Энтані Блінкен заклікаў Украіну да далейшага прагрэсу ў барацьбе з карупцыяй, да рэалізацыі прынцыпу вяршэнства права і да эканамічных рэформаў. Дзяржсакратар і кіраўнік украінскага МЗС таксама абмеркавалі сытуацыю, зьвязаную з пандэміяй каранавірусу.

Кіеў разьлічвае на падтрымку Вашынгтону пасьля анэксіі Расеяй Крыму ў 2014 годзе і пачатку ўзброенага канфлікту на Данбасе.

У жніўні Кангрэс ЗША ўхваліў выдзяленьне 250 мільёнаў даляраў у выглядзе дапамогі ўкраінскай арміі. Масква адмаўляе абвінавачаньні ў ваеннай падтрымцы сэпаратыстаў і ўдзеле расейскіх войскаў у канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG