Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя Натальля Бугук за раніцу 1 лютага асудзіла 6 чалавек, у тым ліку хірурга і старшага выкладчыка БДУ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У судзе Фрунзэнскага раёну Менску Натальля Бугук, якая неўзабаве будзе судзіць журналістак Чульцову і Андрэеву, 1 лютага адправіла пад арышт лекара, дачку фінансавага аналітыка, а ўсяго 5 чалавек.

Сяргея Броўку затрымалі паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП нібыта за сьцяг на бальконе, які міліцыянты ўбачылі 29 студзеня. Лекар на судзе сказаў, што такім чынам праявіў сваю грамадзянскую пазіцыю, піша канал «Вясна назірае».

Хірург уваходзіць у адміністрацыю дваровых чатаў «Жудро-суседзі» і «Тарасава». Пра яго затрыманьне 30 студзеня паведаміла прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава. Падчас ператрусу зь яго кватэры сілавікі вынесьлі кампутарную тэхніку і «пратэставую сымболіку». Раніцай 1 лютага яму прысудзілі 15 дзён арышту.

Агулам за першую палову дня 1 лютага Натальля Бугук пасьпела прысудзіць па 15 дзён арышту 6 асобам, у тым ліку Натальлі Іосуб, дачцэ фінансавага аналітыка Вадзіма Іосуба, і старшаму выкладчыку катэдры фізычнай электронікі і нанатэхналёгій Белдзяржунівэрсытэту Паўлу Пятрову. Адной затрыманай Бугук прысудзіла штраф у 870 рублёў.

9 лютага судзьдзя, якая адправіла за краты Сяргея Броўку, будзе судзіць палітзьняволеных журналістак Дар’ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву паводле крымінальнага артыкулу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG