Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца RT Сіманьян на зьезьдзе сэпаратыстаў прапанавала далучыць Данбас да Расеі


Сіманьнян і Кеасаян.
Сіманьнян і Кеасаян.

Галоўная рэдактарка ​​расейскага дзяржаўнага тэлеканалу RT і інфармацыйнага агенцтва «Расея сёньня» Маргарыта Сіманьян на форуме ў Данецку, арганізаваным падтрыманымі Расеяй сэпаратыстамі так званай «ДНР», фактычна заклікала да ўключэньня ўкраінскага Данбасу ў склад Расеі.

«Людзі Данбаса хочуць жыць у сябе дома і быць часткай нашай вялікай, шчодрай Радзімы. І мы абавязаныя ім гэта забясьпечыць. Расея-матухна, забяры Данбас дадому», — заявіла ў прыватнасьці Сіманьян.

Акрамя яе, у форуме прынялі ўдзел іншыя расейцы — яе муж, рэжысэр, вядучы праграмы «Міжнародная піларама» на НТВ Тыгран Кеасаян, галоўны рэдактар радыёстанцыі «Гаворыць Масква» Раман Бабаян, дэпутат Дзярждумы Андрэй Казянкоў.
У МЗС Украіны заявілі, што ведамства ініцыюе забарону ўезду ў краіну для Кеасаяна ў сувязі з наведваньнем ня кантраляванай Кіевам украінскай тэрыторыі. Там таксама нагадалі, што Сіманьян і Бабаян «ужо даўно» не ўязныя.

На форуме ў Данецку кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» Дзяніс Пушылін прадставіў дактрыну «Рускі Данбас», якой маюць намер кіравацца сэпаратысты. «ДНР» і «ЛНР» у ёй у прыватнасьці называюцца «расейскімі нацыянальнымі дзяржавамі». Таксама заяўлена, што сэпаратысты хочуць усталяваць свой кантроль над усімі тэрыторыямі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны. Пры гэтым непасрэдна аб уваходжаньні ў склад Расеі ў дакумэнце не гаворыцца.

Украіна лічыць не падкантрольныя ёй тэрыторыі Данбаса «часова акупаванымі» Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG