Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для супрацоўнікаў БМЗ, якія спрабавалі пачаць страйк, пракурор запатрабаваў па 3 гады калёніі


Беларускі мэталюргічны завод.
Беларускі мэталюргічны завод.

У Жлобіне судзяць работнікаў Беларускага мэталюргічнага заводу, якія 17 жніўня спрабавалі пачаць страйк. Тады была спынена работа ўсіх трох печаў.

На сустрэчы з працоўнымі 17 жніўня кіраўніцтва абяцала, што нікога ня будзе караць. Пазьней Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за «беспарадкі», дакладней за «арганізацыю і правядзеньне незаконных групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і спалучаныя зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу).

За «масавыя беспарадкі» судзяць Ігара Поварава, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара. У асобную вытворчасьць выдзелена крымінальная справа ў дачыненьні Паўла Магідава. Ён вымушаны быў зьехаць за мяжу.

17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і міліцэйскага гвалту яны разам зь іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналягічнага транспарту на заводзе.

Справу разглядае судзьдзя Яўген Ерафееў, дзяржаўны абвінаваўца – Андрэй Аношка.

1 лютага на судзе ў Жлобіне пракурор прыйшоў да высновы, што віна траіх абвінавачаных даказаная цалкам, і прасіў пакараць кожнага – Ігара Поварава, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара трыма гадамі пазбаўленьня волі.

Страты прадпрыемству (больш за тысячу рублёў) абвінавачаныя кампэнсавалі, таму завод ня мае да іх матэрыяльных прэтэнзій.
26 работнікаў БМЗ судзілі ў сьнежні 2020 году паводле артыкулу 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным мітынгу) за падзеі 17 жніўня. Яны былі пакараныя штрафамі і «суткамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG