Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захворвальнасьць на COVID-19 у ЗША зьніжаецца, у Ізраілі сытуацыя не паляпшаецца, нягледзячы на вакцынацыю


За мінулы тыдзень больш за 1 мільён чалавек у ЗША атрымлівалі вакцыну штодня
За мінулы тыдзень больш за 1 мільён чалавек у ЗША атрымлівалі вакцыну штодня

Колькасьць новых выпадкаў заражэньня у Злучаных Штатах працягвае скарачацца. Сярэднясутачная колькасьць новых пацыентаў за апошнія два тыдні зьменшылася прыблізна на траціну — да 145 тысяч. У лякарнях праходзяць лячэньне 95 тысяч чалавек, пік шпіталізаваных быў у пачатку студзеня — 130 тысяч.

Паводле дадзеных праекту COVID Tracking у ЗША, студзень стаў самым сьмяротным месяцам пандэміі ў краіне — ад гэтай хваробы памерлі больш за 95 000 чалавек.

За мінулы тыдзень больш за 1 мільён чалавек у Злучаных Штатах атрымлівалі вакцыну штодня. Усяго больш за 25 мільёнаў чалавек атрымалі адну або абедзьве дозы вакцыны.

Тым часам у Ізраілі ўрад падоўжыў карантын яшчэ як мінімум на пяць дзён, спрабуючы кантраляваць рост захворваньняў.

За мінулы месяц у выніку трэцяга локдаўну ў краіне зачыніліся няпрофільныя прадпрыемствы і большасьць школ.

Ізраіль правёў адну з самых пасьпяховых і хуткіх вакцынацыйных кампаній у сьвеце, прышчапіўшы больш за траціну грамадзян усяго за месяц. Краіна спадзяецца прышчапіць большую частку свайго насельніцтва ў памеры 9,3 мільёна чалавек да сярэдзіны сакавіка.

Аднак сярод тых, хто ня быў прышчэплены, адзначаецца прыблізна 6000 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам у дзень, што зьяўляецца адным з самых высокіх паказьнікаў заражэньня ў разьвітых краінах сьвету. Супрацоўнікі аховы здароўя ў краіне тлумачаць высокі ўзровень захворваньня новым штамам COVID-19, упершыню выяўленым у Вялікай Брытаніі, які лічыцца больш заразным.

Паводле зьвестак Унівэрсытэту Джонза Гопкінза, у сьвеце падчас усёй пандэміі COVID-19 заразіліся амаль 103 мільёны чалавек, памерлі больш за 2,22 мільёна чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG