Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль спадзяецца прышчапіць ад COVID-19 дарослае насельніцтва да канца сакавіка


Ізраіль. Чарга пажылых людзей на вакцынацыю супраць COVID-19
Ізраіль. Чарга пажылых людзей на вакцынацыю супраць COVID-19

Урад Ізраіля мае намер да канца сакавіка прышчапіць ад каранавірусу амаль усё насельніцтва старэйшае за 16 гадоў. Пра гэта піша Bloomberg.

Па дадзеных агенцтва прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу дамовіўся аб пастаўках неабходнай колькасьці доз з кампаніяй Pfizer. Па словах прэмʼера, Ізраіль выступіць мадэльнай дзяржавай, якая будзе дзяліцца дадзенымі пра вакцынацыю з распрацоўшчыкамі і вытворцамі вакцын, а таксама зь іншымі дзяржавамі.

Паводле апошніх зьвестак, у Ізраілі ад каранавірусу прышчэплена каля 18 адсоткаў насельніцтва. Гэта каля 1,7 мільёна грамадзян. Гэта больш, чым у любой іншай краіне сьвету. Вакцынацыю ў першую чаргу праходзяць мэдыкі, сацработнікі і старэйшыя за 60 гадоў людзі. Але бальніцы і бальнічныя касы часам прышчапляюць рэшткавымі дозамі і іншых грамадзян.

7 студзеня ў Ізраіль таксама даставілі першую партыю вакцын Moderna.

Нэтаньягу напярэдадні чарговых выбараў у сакавіку спадзяецца, што праграма вакцынацыі дапаможа аднавіць эканоміку Ізраіля, адзначае Bloomberg.

У Ізраілі працягваецца другая хваля COVID-19. У краіне ўведзеныя абмежаваньні. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена амаль 475 тысяч выпадкаў заражэньня каранавірусам. Памерлі больш за тры з паловай тысячы пацыентаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG