Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль можа заблякаваць пастаўкі вакцыны ў Вялікую Брытанію


Вакцына BioNTech/Pfizer
Вакцына BioNTech/Pfizer

Эўразьвяз можа заблякаваць экспарт вакцыны BioNTech/Pfizer (вырабляецца ў Бэльгіі) у Вялікую Брытанію ў адказ на зрыў паставак вакцыны брытанска-швэдзкай кампаніі AstraZeneсa.

Пра гэта ў ноч на пятніцу, 29 студзеня, паведаміла брытанскае выданьне The Independent са спасылкай на ліст кіраўніка Эўрапейскай Рады Шарля Мішэля, які трапіў у распараджэньне рэдакцыі.

Згодна з гэтым дакумэнтам, у Брусэлі нібыта вывучаюць магчымасьць прымяніць такія «неадкладныя меры», каб забясьпечыць вытворчасьць і пастаўкі вакцын для насельніцтва ЭЗ. Для гэтага кіраўніцтва ЭЗ гатова выкарыстаць «усе законныя сродкі», пакуль працягваючы спробы вырашыць праблему «шляхам дыялёгу і перамоваў».

Як адзначаецца ў публікацыі, так званыя «вакцынную вайну» справакавала кампанія AstraZeneсa, нечакана абвясьціўшы 22 студзеня пра затрымку паставак сваёй вакцыны ў ЭЗ, але гарантуючы захаваць у поўным аб’ёме пастаўкі ў Вялікую Брытанію. У кампаніі патлумачылі такія дзеяньні тым, што кантракт з ЭЗ быў заключаны пазьней. У 1-м квартале 2021 года AstraZeneсa скароціць пастаўкі ў ЭЗ на 67%.

Камісар ЭЗ у пытаньнях здароўя Стэла Кірыякідэс запатрабавала ад AstraZeneca выканаць усе абавязаньні па кантракце. У ЭЗ западозрылі, што AstraZeneca пастаўляе частку прызначаных для ЭЗ вакцын Вялікай Брытаніі і іншым краінам, якія не ўваходзяць супольнасьць. Кіраўніцтва кампаніі гэтыя абвінавачаньні абвяргае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG