Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нядзелю ў Менску на акцыях пратэсту затрымалі каля 170 чалавек, сама меней траіх шпіталізавалі


Пратэст у Менску 30 студзеня 2021 году.
Пратэст у Менску 30 студзеня 2021 году.

Большасьць затрыманых даставілі ў турму на Акрэсьціна, некаторых вызвалілі, а некаторых шпіталізавалі.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў прозьвішчы 167 затрыманых падчас разгонаў акцыі пратэсту ў Менску.

Ініцыятыва «Сьпісы Акрэсьціна» сабрала 169 прозьвішчаў.

Паводле «Вясны», большасьць затрыманых з РУУС Менску даставілі ў турму на Акрэсьціна ў чаканьні суду, няпоўналетніх зь міліцэйскіх пастарункаў адпусьцілі.

Вядома, што па адным чалавеку з Кастрычніцкага, Першамайскага і Маскоўскага РУУС Менску шпіталізавалі.

31 студзеня ў Менску адбываліся акцыі на 176-ты дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, сваволі сілавікоў і гвалту. Упершыню за доўгі час акцыі прайшлі ня толькі ў мікрараёнах, але і ў цэнтры Менску. Адбыліся затрыманьні, калі сотні чалавек выйшлі без плякатаў і сьцягоў супольна прагуляцца на праспэкце Незалежнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG