Сёньня ў Менску затрымалі некалькі лекараў
Як інфармуе Тэлеграм-канал «Белые Халаты. News», сярод затрыманых Тацяна Ільіна, загадчыца аддзяленьня прамянёвай дыягностыкі РНПЦ «Кардыялёгія».
У цяперашні час доктарка Ільіна знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС.
Таксама затрыманы лекар-анколяг Менскага гарадзкога клінічнага анкалягічнага дыспансэра Дзьмітры Буралкін. У цяперашні час ён знаходзіцца на Акрэсьціна.
Таксама сёньня затрыманая лекар-анэстэзіёляг Рэспубліканскага цэнтру дзіцячай хірургіі Сьвятлана Лазарава разам з мужам Віталём. Яны знаходзяцца ў Ленінскім РУУС Менску.
У Менску ў нядзелю затрымалі больш за 120 чалавек
31 студзеня ў цэнтры Менску адбыліся затрыманьні, калі сотні чалавек выйшлі без плякатаў і сьцягоў на супольную прагулку. Паводле стану на 20.11, як інфармуе Тэлеграм-канал «Списки задержанных», затрыманых налічваецца 121.
Каля турмы на Акрэсьціна затрымалі прадусарку Карыну Хацкалёву
Акцыі салідарнасьці зь беларусамі прайшлі і ў замежжы
Валянтэрам вядомыя прозьвішчы 55 затрыманых
Марш пратэсту ў Бараўлянах пад Менскам
Вядома пра 47 затрыманых падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Менску
Упершыню за апошнія месяцы дэманстранты выйшлі ў цэнтар Менска
Каля 2000 чалавек узялі сёння ўдзел у гуляньнях пратэсту на праспэкце Незалежнасьці ў Менску, паводле ацэнках Нашай Нівы. Паводле валянтэраў, затрымана каля 50 чалавек.
Колькасьць затрыманых у Менску вырасла да 36
Акцыя з нацыянальнымі сьцягамі ў Вялейцы
Лік затрыманых у Менску ўжо больш 20
Марш у раёне вуліцы Даўгабродзкай у Менску
Яшчэ адна акцыя ў падтрымку нацыянальнага сьцяга ў Менску
Менчукі выходзяць на акцыі супраць прызнаньня экстрэмісцкім бел-чырвона-белага сьцягу
Ініцыятыва «Сьпісы затрыманых» паведамляе пра 15 затрыманых у Менску
Акцыя ў падтрымку нацыянальнага сьцяга ў Менску
У Менску затрымалі яшчэ адну жанчыну
Менск. Акцыя супраць катаваньняў у турме на Акрэсьціна
Яшчэ адзін дваравы марш у Менску
Затрыманьні на Кастрычніцкай плошчы ў Менску і ля Дома ўраду