Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску затрымалі ня менш за шэсьць лекараў


Ілюстрацыйнае фота. Жаночы пратэст у Менску 26 студзеня 2021 году
Ілюстрацыйнае фота. Жаночы пратэст у Менску 26 студзеня 2021 году

Як інфармуе Тэлеграм-канал «Белые Халаты. News», сярод затрыманых Тацяна Ільіна, загадчыца аддзяленьня прамянёвай дыягностыкі РНПЦ «Кардыялёгія».

Зварот дырэктара РНПЦ у органы аховы парадку з просьбай вызваліць Ільіну, вынікаў ня даў. Пра гэта інфармуюць калегі затрыманай лекаркі.

Тацяна Ільіна
Тацяна Ільіна

У цяперашні час доктарка Ільіна знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС. На выбарах яна была назіральніцай.

Таксама затрыманы лекар-анколяг Менскага гарадзкога клінічнага анкалягічнага дыспансэра Дзьмітры Буралкін. У цяперашні час ён знаходзіцца на Акрэсьціна.

Таксама сёньня затрыманая лекар-анэстэзіёляг Рэспубліканскага цэнтру дзіцячай хірургіі Сьвятлана Лазарава разам з мужам Віталём. Яны знаходзяцца ў Ленінскім РУУС Менску.

Таксама затрыманая лекар-афтальмоляг 5-й гарадзкой клінічнай паліклінікі Вольга Марханава. Калегі паведамляюць, што яна затрыманая паўторна.

У сьпісах затрыманых таксама і лекарка Іна Цяпляшына, якая раней працавала судова-мэдычным экспэртам. Яна знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС

Абедзьве лекаркі — аднакурсьніцы Тацяны Ільіной.

Таксама сёньня затрымалі лекарку-нэфроляга Марыю Кандрацкую. Яна выходзіла з цэнтральнага гастраному каля ГУМу. Знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG