Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядомая прычына крушэньня верталёта ў Малі, падчас якога загінуў беларус


Цырымонія разьвітаньня з 13 францускімі салдатамі, загіблымі ў Малі ў выніку крушэньня гелікоптэраў, Парыж, 2 сьнежня 2019
Цырымонія разьвітаньня з 13 францускімі салдатамі, загіблымі ў Малі ў выніку крушэньня гелікоптэраў, Парыж, 2 сьнежня 2019

Катастрофа двух францускіх вайсковых верталётаў у Малі ў канцы 2019 году адбылася пераважна ў выніку дрэннай камунікацыі. Пра гэта ў суботу паведаміла агенцтва Франс Прэс са спасылкай на даклад Бюро па расьсьледаваньні і аналізе бясьпекі дзяржаўнай авіяцыі.

Тады падчас катастрофы загінуў выхадзец зь Беларусі, старшы сяржант Андрэй Жук, які праслужыў 11 гадоў у францускім Замежным легіёне.

«Прычыны належаць выключна да сфэры арганізацыйных і чалавечых фактараў», — паведамляе France Press.

Спэцыялісты Бюро па расьсьледаваньні і аналізе бясьпекі дзяржаўнай авіяцыі адзначаюць, што «экіпажы верталётаў, якія сутыкнуліся, не прайшлі сумеснага інструктажу па бясьпецы».

«Істотныя паведамленьні былі прапушчаныя пад узьдзеяньнем стрэсу, выкарыстаная лексыка была недакладнай, таксама працавала занадта шмат каналаў сувязі», — заявілі экспэрты.

Сутыкненьне францускіх верталётаў, якія перавозілі вайскоўцаў, адбылося ў канцы лістапада 2019 году ў Малі падчас выкананьня службовай місіі. У выніку катастрофы загінулі 13 вайскоўцаў. Гэта самыя маштабныя адначасовыя страты францускага войска за апошнія 36 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG