У заяве адзначаецца, што ў 2020 годзе беларускія ўлады прынялі дэкрэт № 3 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе», які дадаткова пагоршыў ранейшыя абмежаваньні доступу НКА да замежнага фінансаваньня. У прыватнасьці, спынілі апэрацыі папулярных краўдфандынгавых плятформаў MolaMola і Ulej.
У пачатку 2021-га пачаліся ператрусы і агляды ў грамадзкіх арганізацыях і крымінальны перасьлед іх чальцоў. У заяве арганізацыі патрабуюць:
- спыніць ціск на «Офіс правоў людзей з інваліднасьцю» ды іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку спыніць неабгрунтаванае і празьмернае выкарыстаньне праверак ды іншых сродкаў кантролю, а таксама выключыць ужываньне сілавых мэтадаў пры правядзеньні праверак;
- спыніць усе спробы крымінальнага перасьледу беларускіх праваабаронцаў і актывістаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў сувязі зь іх законнай дзейнасьцю, неадкладна вызваліць Андрэя Аляксандрава, Леаніда Судаленку, Юлію Слуцкую ды іншых;
- спыніць практыку застрашваньня і перасьледу грамадзянаў у сувязі з атрыманьнем, разьмеркаваньнем і выкарыстаньнем дабрачыннай дапамогі, як з крыніц унутры Беларусі, так і з-за мяжы, ліквідаваць празьмерныя нарматыўныя абмежаваньні;
- неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі грамадзянаў краіны.
Заяву падпісалі:
- Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
- Цэнтар прававой трансфармацыі (Lawtrend)
- Праваабарончы цэнтар «Вясна»
- Простае таварыства «Ініцыятыва Forb»
- Human Constanta
- Беларускі Хэльсынскі камітэт
- «Аналітычная группа «ЦЕТ»
- «ЭўраБеларусь»
- «Цэнтар сацыяльных інавацыяў»
- «Горадзенскі дзіцячы госьпіс»
- Праваабарончы рух «Наша Беларусь»
- Задзіночаньне беларускіх студэнтаў
- Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
- «Экадом»
- «Неруш»
- «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»
- «Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця ГДФ»
- «Фонд імя Льва Сапегі»
- Урбаністычная ініцыятыва «Добры горад»
- «Друзья Нёмана»
- «Экапраект»
- Праваабарончы цэнтар «Прававая дапамогу насельніцтву»
- Беларускі ПЭН-цэнтар
- Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава
- Вiцебскае грамадзкае аб’яднаньне «Самакiраваньне i грамадзтва»
- Прававая ініцыятыва
- «АБФ — Актыўным Быць Файна»
- Установа «Цэнтар сучаснай культуры «Бегущая черепаха»
- «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
- Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар
- «Грамадзянскі форум»