Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 31 асобу. Усяго такіх у Беларусі ўжо 220


Актывіст зь Лідзкага раёну Вітольд Ашурак, якога пакаралі 5 гадамі турмы за пратэст, прызнаны палітвязьнем
Актывіст зь Лідзкага раёну Вітольд Ашурак, якога пакаралі 5 гадамі турмы за пратэст, прызнаны палітвязьнем

Беларуская праваабарончая супольнасьць выступіла з супольнай заявай, у якой запатрабавала неадкладна перагледзець прысуды і вызваліць яшчэ 31 палітычнага зьняволенага.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», новымі палітвязьнямі прызнаныя:

  • Аляксандар Бабіч (асуджаны на тры з паловай гады пазбаўленьня волі па арт. 363 КК)
  • Міхаіл Шабалюк (асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па арт. 363 КК )
  • Аляксандар Французаў (асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Яўген Петрачэнка (асуджаны на тры з паловай гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Ільля Лабацэвіч (асуджаны на паўтара года пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Алег Яфрэменка (асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўленьня волі па арт.364 КК)
  • Дзьмітрый Кулакоў (асуджаны на тры з паловай гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу па арт. 364 і 369 КК)
  • Уладзіслаў Макавецкі (асуджаны на два гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Аляксандар Кірыленка (асуджаны на два гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Ягор Храменя (асуджаны на два гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Уладзімер Шустаў (асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Антон Лакішык (асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Павал Манкіненка (асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Арцём Такарчук (асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Яўген Чарвінскі (асуджаны на два з паловай гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Ільля Фрэнь (асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Ільля Туркоў (асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі па арт. 364 і 342 КК)
  • Глеб Гатоўка (асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі па арт. 363, 364, 342, 435 КК)
  • Анатоль Хіневіч (асуджаны на два з паловай гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Віктар Акцістаў (асуджаны на два з паловай гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Дзьмітрый Галко (асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Аляксандар Захарэвіч (асуджаны на два гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Андрэй Караленя (асуджаны на два гады пазбаўленьня волі па арт. 363 КК)
  • Арцём Паўлечка (асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па арт. 364, 342 КК)
  • Яўген Каліноўскі (асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі па арт. 364, 342 КК)
  • Сяргей Рымша (асуджаны на тры з паловай гады пазбаўленьня волі па арт. 364, 342 КК)
  • Вітольд Ашурак (асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі па арт. 342, 364 КК)
  • Раман Караневіч (асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Алег Фамін (асуджаны на два з паловай гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Аляксандар Губейка (асуджаны на два гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК)
  • Віктар Барушка (асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі па п.5 ч. 2 арт. 147 КК)

Праваабаронцы патрабуюць для гэтых палітычных зьняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненьні да іх захадаў і судовых рашэньняў пры выкананьні права на справядлівы судовы разбор, а таксама вызваленьня іх з-пад варты з прымяненьнем іншых захадаў, якія забясьпечваюць яўку ў суд.

Праваабаронцы пацьвердзілі сваю пазыцыю, выкладзеную ў супольнай заяве ад 16 студзеня 2021 г. Паводле яе, мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы і міліцыя не павінна прадпрымаць дзеяньні па гвалтоўным іх спыненьні, нават калі яны адбываюцца ў парушэньне працэдур іх арганізацыі і правядзеньня. Згодна з Кіраўніцтвам па вызначэньні паняцьця «палітычны зьняволены», гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаньнем фізычнай сілы, спэцсродкаў і калі ў дзеяньнях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясеньне несымбалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды каму-небудзь, дае падставы разглядаць гэтых асобаў у якасьці палітычных зьняволеных.

«Маніторынг судовых паседжаньняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія прысуды ў параўнаньні з прысудамі, якія выносіліся па такіх самых катэгорыях спраў па-за палітычным кантэкстам. Напрыклад, за 8 месяцаў 2019 году ў Менску суды разгледзелі 13 крымінальных спраў аб аказаньні супраціву міліцыянтам і ўжываньні ў дачыненьні да іх фізычнай сілы. Тром падсудным прызначылі пакараньне ў выглядзе арышту, іншым — абмежаваньне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

У шэрагу выпадкаў судовыя паседжаньні пасьля выбараў 9 жніўня па такіх артыкулах праводзіліся ў закрытым рэжыме, прычым такія захады не былі абумоўленыя неабходнасьцю абароны дзяржаўнай таямніцы ці інфармацыі асабістага характару ўдзельнікаў працэсу, непажаданай да публічнага распаўсюду.

У судах былі парушэньні прэзумпцыі невінаватасьці, роўнасьці перад судом і іншае. Усе гэтыя акалічнасьці даюць падставы сьцьвярджаць, што перасьлед указаных асобаў носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы зьяўляюцца палітычнымі зьняволенымі», — заявілі праваабаронцы.

Агульны лік палітвязьняў на 27 студзеня складае 220 чалавек.

Заяву падпісалі:

  • Праваабарончы цэнтар «Вясна»
  • Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар
  • РПГА «Беларускі Хэльсынскі Камітэт»
  • Беларуская асацыяцыя журналістаў
  • Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава
  • Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend
  • Кансультацыйны цэнтар па актуальных міжнародных практыках і іх імплемэнтацыі ў праве «Х'юман канстанта».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG