Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чырвона-зялёныя патрулі» ў Менску. Невядомыя ходзяць па раёнах і лепяць на вокны дзяржаўныя сьцягі


Чырвона-зялёны сьцяг, які ляпілі людзям на вакно кватэры. Фота БелаПАН
Чырвона-зялёны сьцяг, які ляпілі людзям на вакно кватэры. Фота БелаПАН

У Менску 27 студзеня аднавілася актыўнасьць невядомых, якія езьдзяць па розных раёнах гораду, зрываюць бел-чырвона-белыя сьцягі і вешаюць чырвона-зялёныя.

У прыватнасьці, у мікрараёне Новая Баравая людзі ў чырвона-зялёнай форме Ўзброеных Сілаў і ў масках ляпілі дзяржаўныя сьцягі з паперы на вокны жыхароў. Жыхары прыбіраюць пабочныя прадметы са сваіх вокнаў і пад’ездаў.

Адно з вокнаў у Новай Баравой, куды невядомыя наляпілі папяровы чырвона-зялёны сьцяг
Адно з вокнаў у Новай Баравой, куды невядомыя наляпілі папяровы чырвона-зялёны сьцяг

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG