Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад аб’ектаў гандлю патрабуюць прадаваць дзяржаўную сымболіку «з улікам Году народнага адзінства»


Дзяржаўная агітацыя ў Менску
Дзяржаўная агітацыя ў Менску

Выканаўчыя камітэты пагражаюць закрываць аб’екты гандлю, калі ў іхным продажы ня будзе дзяржаўнай сымболікі.

Пры гэтым спасылаюцца на пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю. Гандлёвыя арганізацыі пачалі атрымліваць лісты дзеля выкананьня заканадаўства аб гандлі дзяржаўнай сымболікай.

Пры адсутнасьці ў продажы дзяржаўных сьцягоў ды іншых атрыбутаў пагражаюць прыпыненьнем дзейнасьці, спасылаецца на афіцыйны дакумэнт сайт «Ежедневник».

У рэдакцыі ёсьць копія звароту, які атрымалі ня толькі гандлёвыя сеткі, але і многія дзяржаўныя вытворцы, далёкія да гандлю.

У дакумэнце нагадваецца, што ў мэтах «насычэньня спажывецкага рынку праведзена работа на пашырэньне асартымэнтнага пераліку тавараў». У прыватнасці, зьявілася 13 пазыцый, якія павінны быць абавязковыя ў гандлёвым аб’екце. У іх ліку грэцкія крупы, крухмал, індывідуальныя сродкі засьцярогі і тавары зь дзяржаўнай сымболікай, сьцягі і г.д. У апошнім выпадку канкрэтызуецца, што гэта патрабаваньне «з улікам Году народнага адзінства».

Парушэньне заканадаўства аб гандлі трапляе у лік падставаў для прыпыненьня працы гандлёвага аб’екту.

Экспэрты адзначаюць, што парушэньне абавязковага асартымэнтнага пераліку зьяўляецца адным з самых частых. Штраф за гэта — да 10 базавых велічынь (290 рублёў). За паўторнае парушэньне цягам году — да 30 базавых. Яшчэ не было прэцэдэнтаў, каб кантралёры прыпынілі праз гэтаА дзейнасьць крамы.

Пры гэтым за нацыянальную бел-чырвона-белую сымболіку беларусаў штрафуюць і караюць арыштам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG