Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 гадоў узмоцненага рэжыму прысудзілі мужчыну, які заяўляў пра катаваньні пасьля «Партызанскага маршу»


Віктар Барушка
Віктар Барушка

Ленінскі раённы суд Менску ніяк не адрэагаваў на заявы Барушкі пра катаваньні з боку сілавікоў і прызнаў прадпрымальніка вінаватым у цяжкіх цялесных пашкоджаньнях амапаўцу.

Ленінскі суд Менску 27 студзеня вынес прысуд прадпрымальніку Віктару Барушку. Судзьдзя Марына Запасьнік палічыла віну 32-гадовага мужчыны ў нанясеньні цяжкіх цялесных пашкоджаньняў супрацоўніку АМАПу даказанай. Пракурор Аляксандар Рамановіч патрабаваў для Барушкі 5 гадоў пазбаўленьня волі; такі вырак і вынесьлі, паведамляе Tut.by.

Віктар Барушка будзе адбываць пакараньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. На абвяшчэньне прысуду прыйшлі каля 40 чалавек.

З 18 кастрычніка 2020 году Барушка знаходзіўся пад вартай. У той дзень яго затрымалі пасьля «Партызанскага маршу». Наступныя 12 дзён ён правёў у рэанімацыі, на судзе Віктар расказаў аб пабіцьці і зьдзеках, якія адбываліся зь ім пасьля затрыманьня. Але суд не адрэагаваў на такія паказаньні мужчыны і не даручыў правесьці расьсьледаваньне па гэтым факце.

Сваёй жа віны Барушка не прызнаў. Ён сказаў, што, убачыўшы сілавікоў, пачаў уцякаць. Неўзабаве яго зьбілі з ног — і разам з байцом АМАПу ён упаў на зямлю. Пацярпелы амапавец быў засакрэчаны. На судзе ён выступаў пад несапраўдным імем Івана Волахава. Падчас апытаньня ў шпіталі ён казаў, што зламаў нагу падчас сутыкненьня, а ў судзе ўжо фігураваў «ўдар нагой».

Нягледзячы на тое, што Барушка сваёй віны не прызнаў, яго сваякі пералічылі 3 тысячы рублёў на дабрачынны рахунак дзіцячага дома, таксама яны далі абавязаньне пакрыць маральную шкоду пацярпеламу і выдаткі на лячэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG