«Крым — гэта бутэрброд з каўбасой ці што, каб яго туды-сюды вяртаць? (…) З пункту гледжаньня палітыкі і аднаўленьня справядлівасьці, цяпер трэба зрабіць у Крыме нармальны рэфэрэндум. Ня так, як было, а нармальна», — сказаў тады Навальны.
Фраза Навальнага пра бутэрброд пачала зьвязвацца з пазыцыяй расейскага палітыка адносна Крыму.
«Мы павінны разумець Расею. Нас не павінен захапляць і Аляксей Навальны, з пункту гледжаньня інтарэсаў Украіны. Я перакананы, што бутэрброд давядзецца вярнуць, і нясмачны, і сьвежы, у добрым стане. Тут не павінна быць ілюзій», — заявіў Дзьмітро Кулеба ў эфіры тэлеканалу «Україна 24».
Украінскі міністар перакананы, што апазыцыянэру давядзецца папрасіць прабачэньня за анэксію Крыму Расеяй.
«Ён таксама павінен будзе папрасіць прабачэньня за расейскую агрэсію, калі ў выніку дэмакратычных выбараў Навальны ўзначаліць Расею альбо зойме нейкае палітычнае месца ў сыстэме ў будучыні. Але, як я ўжо казаў, ворагам майго ворага зьяўляецца мой сябар. Таму калі Навальны — вораг Пуціна, то мы падтрымліваем Навальнага. Усё вельмі проста», — сказаў Кулеба.