Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенца асудзілі на 3,5 года калёніі за тое, што нібыта кідаў кавалкі бэтону ў бус з АМАПам


Сяргей Рымша перад судом
Сяргей Рымша перад судом

Гарадзенца Сяргея Рымшу асудзілі на 3,5 года калёніі агульнага рэжыму за гвалт над міліцыянтамі і арганізацыю дзеяньняў, якія парушаюць парадак. Прысуд агучылі ў судзе Ленінскага раёну Горадні 21 студзеня.

Таксама Рымша мае сплаціць 375 рублёў як кампэнсацыю УУС Горадзенскага аблвыканкаму, бо пашкодзіў службовы транспарт.

У залі суду яго ўзялі пад варту.

32-гадовага Сяргея Рымшу прызналі вінаватым у тым, што позна ўвечары 9 жніўня ў цэнтры гораду каля Савецкай плошчы ён кідаў кавалкі бэтону ў аўтамабіль, дзе сядзелі 6 амапаўцаў.

Ён, паводле афіцыйнай вэрсіі, перашкаджаў руху транспарту. Рымшу пры затрыманьні моцна пабілі, разьбілі губу і нос, пашкодзілі вуха, так што ў мужчыны пагоршыўся слых.

Пацярпелымі прызналі шэсьць супрацоўнікаў АМАПу.

Рымша сваёй віны цалкам не прызнаў. У той вечар гарадзенец знаходзіўся на Савецкай плошчы, але не парушаў закону і не ўжываў гвалту над міліцыянтамі.

Пракурор прасіў для Рымшы 4,5 года пазбаўленьня волі, адвакат — цалкам апраўдаць.

Справу разглядаў судзьдзя Юры Казакевіч.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG