Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справы супраць Тацяны Севярынец і Алены Касновай за скандынаўскую хаду спынілі за недаказанасьцю


Тацяна Севярынец
Тацяна Севярынец

Суд Першамайскага раёну Віцебску спыніў дзьве справы ў сувязі зь недаказанасьцю.

Рашэньне спыніць справы па артыкуле 23.34 Адміністратыўнага кодэксу прыняла судзьдзя Вераніка Барысава, паведаміў тэлеграм-канал «Витебск невероятный».

Тацяну Севярынец, Алену Каснову і яшчэ некалькіх жанчын затрымалі 13 студзеня ў Шпілеўскім лесе пад Віцебскам падчас скандынаўскай хады. Суткі яны правялі ў ізалятары, іх не кармілі.

Суды супраць іншых затрыманых — Людмілы Камінскай, Раісы Кухто і Людмілы Валаткевіч — чакаюцца 20 студзеня.

Яшчэ адна жанчына, якую ў той дзень затрымалі падчас скандынаўскай хады, Тамара Ільіна, ужо амаль тыдзень у шпіталі. Ёй стала кепска ў пастарунку, куды жанчын даставілі пасьля затрыманьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG