«Латвія адхіляе любую магчымасьць зладзіць хакейны чэмпіянат разам зь Беларусьсю, бо пры цяперашніх абставінах, калі ў Беларусі праводзяцца гвалтоўныя рэпрэсіі, ладзіць спартовае мерапрыемства такога маштабу ў Менску зьяўляецца недапушчальным», — прыводзіць партал delfi.lv заяву старшыні камісіі Рыхардса Колса.
Розныя эўрапейскія грамадзкія арганізацыі заклікалі IIHF перанесьці чэмпіянат сьвету 2021 года зь Менску з прычыны напружанай палітычнай сытуацыі ў Беларусі.
11 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Міжнародная фэдэрацыя хакею (IIHF) знаходзіцца пад ціскам у сувязі з сытуацыяй вакол правядзеньня чэмпіянату сьвету ў Беларусі.
Чэмпіянат сьвету 2021 года заплянаваны з 21 траўня па 6 чэрвеня ў Беларусі і Латвіі.