Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік чэскага хакею: «Не ўяўляю, як без падтрымкі Škoda можна правесьці чэмпіянат»


Талісман ЧС-2020
Талісман ЧС-2020

Прэзыдэнт чэскай асацыяцыі хакею Томаш Крал пракамэнтаваў рашэньне Škoda Auto адмовіцца спансаваць ЧС па хакеі, калі яго не перанясуць зь Беларусі.

У інтэрвію чэскаму тэлебачаньню Томаш Крал заявіў, што не ўяўляе, як можна было б эканамічна даць рады чэмпіянату без падтрымкі Škoda Auto. «Гэта маё меркаваньне, хоць я ня ведаю дакладных лічбаў», — сказаў Крал.

Член Рады Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі IIHF ад Чэхіі Пэтр Брыза абвясьціў, што ў панядзелак у рамках відэаканфэрэнцыі адбудзецца чарговае пасяджэньне Рады, дзе будзе абмяркоўвацца праблема ЧС-2020.

«У мяне бясконцыя званкі і кантакты з калегамі, сытуацыя разьвіваецца вельмі дынамічна. Неабходна правесьці аналіз усіх дагаворных адносін, каб любыя далейшыя крокі не стваралі праблем», – сказаў Брыжа чэскаму тэлебачаньню.

Прэзыдэнт Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі Рэнэ Фазэль заявіў, што рашэньне пра месца правядзеньня чэмпіянату сьвету будзе прынятае на працягу бліжэйшых пяці дзён.

Чэская рэспубліка будзе прымаць чэмпіянат сьвету па хакеі ў 2024 годзе.

Знаны вытворца аўтамабіляў Škoda — галоўны спонсар чэмпіянатаў сьвету па хакеі. Напярэдадні Škoda заявіла, што адмовіцца ад спансаваньня чэмпіянату сьвету IIHF — 2021, калі Беларусь пацьвердзяць як суарганізатара гэтага турніру. 15 студзеня з падобнай заявай выступіў яшчэ адзін спонсар хакейнага чэмпіянату — вытворца касмэтыкі Nivea.

Чэская рэспубліка будзе прымаць чэмпіянат сьвету па хакеі ў 2024 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG