У Магілёве за содні рэзка пахаладала. Уначы тэмпэратура апусьцілася амаль да 23 градусаў марозу, а ўдзень ледзьве паднялася да мінус 18.
Над Дняпром паднялася празрыстая смуга. Па-навуковаму яна называецца туманам выпарэньня — калі ў марознае паветра выпараецца вада зь цяплейшай ракі. Адначасова паверхня ракі астывае і ператвараецца ў лёд.
Маразы ў Магілеве і ўсёй Беларусі прагназуюць да наступнай серады. Потым пацяплее.
У пяці гарадах 16 студзеня абнавіліся тэмпэратурныя рэкорды, піша БелаПАН.
- Слуцк … −26,8° (ранейшы рэкорд: −26°, 1987).
- Сянно … −24,2° (−23,8°, 1987)
- Езярышча … −22,4° (−22,2°, 1987)
- Мсьціслаў … −21,8° (−15,4°, 2018)
- Валожын … −21,3° (−20,9°, 1987)