Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белгідрамет: Мінулы год быў самы цёплы за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў. А што ў студзені?


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

2020 год стаў самым цёплым за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў на тэрыторыі Беларусі — з 1881 году, паведаміла прадстаўніца Белгідрамету Натальля Клявец на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 11 студзеня, піша БелаПАН.

Сярэднегадавая тэмпэратура паветра ў Беларусі склала плюс 9,1°С, што на 2,4°С вышэй за норму. Да 2020-га самым цёплым годам быў 2019-ы зь сярэднегадавой тэмпэратурай плюс 8,8°С.

  • Зіма 2019–2020 гадоў была анамальна цёплая: сярэдняя тэмпэратура склала 1,5°С — вышэй за норму на 5,5°С. Максымальную тэмпэратуру зафіксавалі 18 сьнежня на мэтэастанцыі «Драгічын» (Берасьцейская вобласьць)— плюс 12,8°С, мінімальную — мінус 11,1°С на станцыі «Езярышча» (Віцебская вобласьць) 8 лютага.
  • Вясной 2020 году тэмпэратура паветра была блізкая да кліматычнай нормы — плюс 7,1°С. Максымальная тэмпэратура — плюс 28,9°С (у Жыткавічах Гомельскай вобласьці 11 траўня), мінімальная — плюс 10,9°С (24 сакавіка на станцыі «Бярэзінскі запаведнік», Менская вобласьць).
  • Лета выдалася цёплае зь сярэдняй тэмпэратурай паветра плюс 18,8°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,4°С, пры гэтым чэрвень быў вельмі цёплы, ліпень — блізкі да нормы, а жнівень — цяплейшы за норму. Максымальная тэмпэратура — плюс 34,4°С (11 чэрвеня на станцыі «Жлобін», Гомельская вобласьць), мінімальная — плюс 3,1°С (14 жніўня на станцыі «Бабруйск», Магілёўская вобласьць).
  • Восеньню сярэдняя тэмпэратура склала плюс 9,7°С (вышэй за норму на 3,1°С). Такой цёплай восені на тэрыторыі Беларусі не было ні разу. Верасень стаў другім самым цёплым месяцам восені за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў у краіне, кастрычнік — самым цёплым.

2020-ты стаў другім запар годам зь недаборам ападкаў. Найбольш вільготным месяцам мінулага году быў чэрвень (120% нормы), найбольш сухім — красавік (34% кліматычнай нормы).

Як пачаўся 2021 год

  • Першая дэкада студзеня выдалася даволі цёплай, але колькасьць ападкаў значна перавысіла кліматычную норму.
  • Другая дэкада студзеня будзе халаднейшая, чым звычайна. Пачынаючы з другой паловы гэтага тыдня чакаецца значнае паніжэньне тэмпэратуры паветра, у асобных раёнах уначы слупок тэрмомэтра можа апусьціцца да мінус 20 градусаў і ніжэй. У цэлым тэмпэратура прагназуецца на 1-3 градусы ніжэйшая за норму (норма — мінус 3-6).
  • У трэцяй дэкадзе студзеня папярэдне чакаецца няўстойлівае надвор’е з ападкамі.

У цэлым тэмпэратурны фон студзеня чакаецца крыху вышэйшы за кліматычную норму (з улікам цёплай першай дэкады), паведаміў прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтру па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыёактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Мінпрыроды Аляксандар Бяганскі, піша БелТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG