Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гераіня жаночага маршу пратэсту зьнялася ў кліпе «Неверагоднасьць» да песьні Вайцюшкевіча. ВІДЭА


Момант затрыманьня Аляксандры Вараб'ёвай.
Момант затрыманьня Аляксандры Вараб'ёвай.

14 студзеня адбылася прэм’ера кліпу да песьні Зьмітра Вайцюшкевіча «Неверагоднасьць».

Галоўнай гераіняй кліпу стала мадэль і стылістка Аляксандра Вараб’ёва, фатаздымак затрыманьня якой на леташнім жаночым маршы параўноўвалі з працамі часопіса Vogue.

У кліпе прысутнічаюць вобразы яшчэ дзьвюх жанчын, якія сталі сымбалем «беларускай неймавернасьці» — Ніны Багінскай і Марыі Калесьнікавай. Рэжысэр Андрэй Грынько і апэратар Аляксандар Алейнікаў перадалі іх праз пераўвасабленьне акторкі Натальлі Гарэлкінай і мадэлі Дар’і Навумавай.

Неверагоднасьць

Ёсьць нешта такое — у ейных вытоках:
высокасьць натуры і проста высокасьць.
І сьмеласьць скразная: у рухах і жэстах,
нібы гераіня мастацкіх сюжэтаў.

Калі шпацыруе ці проста гуляе,
то ўсё, што вакол, раўнавагу губляе.
І ў ейнай прысутнасьці чынам чароўным
усё раптам робіцца бела-чырвоным.

Учынкі яе рвуць любыя шаблёны.
Хто ўзяў у палон, сам навечна палонны.
І будзеш сустрэчы чакаць, як прысуду,
і ўзгадваць памаду яе і фрызуру.

І мусіш прызнаць, нібы цуд, яе годнасьць
І ведаць, што гэта ўсё — неверагоднасьць.
І словаў шукаць і мэлёдый схапленьне,
каб выказаць неяк сваё захапленьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG