Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйкам «Беларуськалію» абвясьціў 19 студзеня Днём салідарнасьці рабочых свабоднай Беларусі


Страйк шахтароў у Салігорску
Страйк шахтароў у Салігорску

Рабочыя «Беларуськалію» апублікавалі відэазварот напярэдадні разгляду справы аб іхным страйку ў Вярхоўным судзе

19 студзеня 2021 году аб 11-й гадзіне касацыйную скаргу на рашэньне Менскага абласнога суду будзе разглядаць Вярхоўны суд. Шахтары падалі скаргу на рашэньне прызнаць страйк несапраўдным і чакаюць рашэньня. Яны запісалі відэазварот.

«Вярхоўны суд павінен даць нам адказ, хто мы: вольныя працоўныя альбо рабы маўклівыя», — заявілі сябры страйкаму.

17 жніўня 2020 году на адным зь вядучых прадпрыемстваў краіны «Беларуськалій» абвясьцілі страйк. Шахтары запатрабавалі прызнаць вынікі выбараў прэзыдэнта несапраўднымі, прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку і кіраўніка Цэнтрвыбаркаму Лідзію Ярмошыну да адказнасьці за злачынства супраць народу і фальсыфікацыю выбараў, вызваліць усіх палітвязьняў і ўдзельнікаў мірных акцый, прызнаць усе пастановы і прысуды да іх неабгрунтаванымі і незаконнымі.

Пасьля пракурор Менскай вобласьці Сяргей Хмарук зьвярнуўся ў абласны суд з пазовам аб прызнаньні страйку і рашэньня аб яго правядзеньні незаконнымі, і суд вынес рашэньне на карысьць пазоўніка.

Страйкавы камітэт «Беларуськалію» 28 верасьня падаў у Вярхоўны суд скаргу на гэтае рашэньне. На гэты момант у страйку знаходзяцца больш за 100 шахтароў і іншых рабочых «Беларуськалію».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG