Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне кіроўцу, які напаў на лекара, абараняючы Лукашэнку, на працы шукаюць замену


Школьны аўтобус, ілюстрацыйнае фота
Школьны аўтобус, ілюстрацыйнае фота

У школе пасёлку Высьцічы, што на Берасьцейшчыне, шукаюць новага кіроўцу аўтобуса. Аб’ява апублікаваная ў сацсетках.

Як піша мясцовае выданьне «Першы рэгіён», прычынай звальненьня стаў нядаўні інцыдэнт у лякарні.

5 студзеня 55-гадовы былы вайсковец у п’яным стане зваліўся на прыпынку і разьбіў твар. Яго заўважылі амапаўцы і выклікалі хуткую. Па дарозе мэдыкі і пацыент нібыта разгаварыліся пра палітыку. П’янаму мужчыну падалося, што лекары чымсьці незадаволеныя, і ён гэтым абурыўся.

Далейшыя падзеі мэдыкі зафіксавалі на камэру: пацыент лаецца на маладога лекара, а потым б’е яго ў твар. Пасьля гэтага дэбашыра адвёў убок міліцыянт.

У выніку мужчыну адпусьцілі дадому. Ужо былы школьны кіроўца заявіў, што яму сорамна за свае паводзіны, але палітычныя погляды зьмяняць ён не зьбіраецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG