Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прайшло два месяцы, як Рому забілі. Навінаў няма», — сястра Рамана Бандарэнкі


Сястра Рамана Бандарэнкі Вольга Кучарэнка напісала ў «Інстаграме», што Генпракуратура працягвае праверку абставінаў сьмерці Рамана Бандарэнкі, які загінуў 12 лістапада.

У Генэральнай пракуратуры ёй адказалі, што пакуль падставаў для завядзеньня крымінальнай справы няма.

Паводле іх, над праверкай працуе шмат службоўцаў, яны апыталі сьведак выкраданьня і ўжо высьветлілі пра Бандарэнку:

  • дзе ён вучыўся,
  • у які садок хадзіў,
  • якія стасункі ў яго былі зь людзьмі,
  • ці бачыў яго нехта некалі пʼяным, буяным, незычлівым,
  • якія ў яго былі шкодныя звычкі,
  • які ўлюбёны алькагольны напой,
  • ці ведаюць сваякі паролі ад ягоных гаджэтаў і гэтак далей.

Але на запыты і хадайніцтвы «Генэральная пракуратура дала кучу адмоваў», бо няма крымінальнай справы, таму маці Бандарэнкі не прызналі пацярпелай, і ёй «нельга ні з чым азнаёміцца».

«Няма ні дня, каб я ня думала пра яго. Амаль кожнае сваё дзеяньне суправаджаю думкамі пра Рому», — напісала Вольга Кучарэнка.

Увечары 12 студзеня сілавікі затрымалі людзей, якія выйшлі на акцыю памяць Рамана Бандарэнкі ў двары, вядомым як «плошча Пераменаў», недалёка ад якога ён жыў.

Што вядома пра сьмерць Рамана Бандарэнкі

Раман Бандарэнка
Раман Бандарэнка
  • Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
  • Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
  • Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
  • У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
  • Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную яго ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
  • Раман быў у крытычным стане.
  • ​ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя прыбыла на месца толькі пасьля здарэньня. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі хуткую. Адзін са сьведак здарэньня расказаў Свабодзе, што міліцыя прыяжджала яшчэ тады, калі невядомыя зразалі стужкі, «аднак хутка зьехала, нічога не зрабіўшы».
  • Сьледчы камітэт заявіў, што мужчына быў пʼяны. Аднак мэдыкі гэтую заяву абверглі — у крыві Бандарэнкі алькаголю не было.
  • 19 лістапада затрымалі журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Кацярына Барысевіч была аўтаркай артыкула, дзе гаварылася, што ў крыві загінулага Рамана Бандарэнкі не было алькаголю. Інфармацыю пра гэта ёй перадаў лекар Арцём Сарокін. Пачатак суду над імі прызначаны на 19 лютага.
  • 18 лютага 2021 году, на соты дзень пасьля сьмерці Рамана, Генпракуратура паведаміла яго маці Алене Бандарэнцы, што па факце сьмерці яе сына пачалі крымінальную справу.
  • 17 верасьня 2021 справу прыпынілі«з прычыны неўстанаўленьня асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG