Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэратыўнікам дазволілі атрымліваць інфармацыю з кампутараў праз аддалены доступ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прынятыя папраўкі ў закон «Аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці», якія рэгулююць апэратыўнае назіраньне. Яны даюць апэратыўнікам магчымасьць вывучэньня інфармацыйных сыстэмаў і рэсурсаў «шляхам аддаленага доступу».

Ёсьць зьмены і ў частцы правядзеньня кантролю ў сетках электрасувязі (званкі праз тэлефон, ліставаньне праз электронную пошту і г.д.), спасылаецца на дакумэнт Tut.by.

Калі будзе выяўлена, што чалавек, які знаходзіцца пад кантролем, карыстаецца іншым нумарам тэлефона або іншым адрасам электроннай пошты, апэратыўна-вышуковая дзейнасьць можа быць працягнутая па гэтых каналах сувязі без вынясеньня новай пастановы.

Раней матэрыялы апэратыўна-вышуковай дзейнасьці, якія не зьмяшчаюць зьвестак пра грамадзянаў, у дачыненьні да якіх праводзіліся апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы, забаранялася перадаваць у орган крымінальнага перасьледу альбо суд. Цяпер норму дапоўнілі: за выключэньнем матэрыялаў, якія зьмяшчаюць зьвесткі пра злачынства або пра маёмасьць, якая падлягае арышту ў крымінальным працэсе.

Апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы могуць праводзіцца галосна і негалосна, а таксама пры «добраахвотнай дапамозе» з боку грамадзянаў. Падставай зьяўляюцца зьвесткі аб пагрозах нацыянальнай бясьпецы: падрыхтоўка злачынства, даручэньне органа крымінальнага перасьледу ў сувязі з паведамленьнем пра злачынства, вышук абвінавачанага ці асуджанага.

Папраўкі ў закон уступаюць у сілу праз тры месяцы пасьля афіцыйнага апублікаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG