Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Менск 2020». Выйшаў мастацкі фільм пра гвалт на «плошчы Пераменаў». Прэм'ера сёньня а 20-й у Youtube


Народны мэмарыял на «Плошчы Пераменаў», 12 лістапада 2020
Народны мэмарыял на «Плошчы Пераменаў», 12 лістапада 2020

12 студзеня адбудзецца онлайн-прэм’ера кароткамэтражнага мастацкага фільма «Менск 2020».

Стужка зьнятая пры падтрымцы Беларускага фонду культурнай салідарнасьці. Яна стала водгукам на брутальную зачыстку менскай «плошчы Пераменаў» летась 15 лістапада.

Агулам у той дзень было затрымана больш за 1300 чалавек — найбольшая колькасьць, пачынаючы ад супрацьстаяньня 9–11 жніўня, калі колькасьць затрыманых дасягала 3000.

Мастацкі фільм прысьвячаецца мастаку і актывісту Раману Бандарэнку, які ўвечары 11 лістапада са словамі «Я выходжу» выправіўся бараніць свой двор ад сілавікоў-вандалаў.

«Увечары 12 лістапада, пасьля зьяўленьня навіны пра сьмерць Рамана, на „плошчы Пераменаў“ узьнік народны мэмарыял. Праз тры дні ўлады яго зьнішчылі.

Людзей, што прыйшлі туды „Маршам сьмелых“, жорстка затрымлівалі, пазначалі фарбай, каб ведаць, каго ў міліцыі зьбіваць мацней. У тым ліку беларускамоўных. А пасьля сілавікі шукалі тых, хто схаваўся ў кватэрах бліжэйшых дамоў.

Некаторым прыйшлося правесьці ноч на падлозе без аніводнага гуку, каб іх не знайшлі», — гаворыцца ў анатацыі да фільму.

«Менск 2020» напісаны і зрэжысаваны Анастасіяй Мацкевіч. Пачатак прэм’еры а 20-й гадзіне на YouTube-канале Беларускага фонду культурнай салідарнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG