Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ два выракі за сарваныя дзяржаўныя сьцягі, у тым ліку непаўналетняму


Дзяржаўная сымболіка, ілюстрацыйнае фота
Дзяржаўная сымболіка, ілюстрацыйнае фота

Суды працягваюць разглядаць крымінальныя справы за «зьнявагу дзяржаўнай сымболікі».

Да 1 году абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстановы адкрытага тыпу («хатняя хімія») асуджаны жыхар Гомлі. Справу ў судзе Цэнтральнага раёну разглядаў Сяргей Салоўскі.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», 46-гадовага прадпрымальніка Аляксея Палішчука абвінавацілі паводле артыкулу 370 Крымінальнага кодэксу (зьнявага дзяржаўных сымбаляў).

Летась у кастрычніку з будынку ў цэнтры горада быў сарваны чырвона-зялёны сьцяг. На другі дзень палотнішча знайшлі ў сьмецьцевым кантэйнэры на праспэкце Леніна.

Праз камэры відэаназіраньня праваахоўнікі распазналі асобу Аляксея Палішчука і затрымалі яго. Суд улічыў прызнаньне віны, а таксама пакрыцьцё матэрыяльнай шкоды.

Прысуд — 1 год абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстановы адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

У той жа час суд Драгічынскага раёну разглядаў крымінальнай справы 16-гадовага Аляксандра Несьцярука, якога таксама абвінавацілі ў зьдзеку зь дзяржаўных сымбаляў (той жа арт. 370 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядаў старшыня суду Лявонці Станкевіч.

Згодна абвінавачваньню, Аляксандар Несьцярук летась 7 лістапада знаходзіўся на ганку Дому культуры гарадзкога пасёлку Антопаль і «наўмысна сарваў дзяржаўны сьцяг», знішчыўшы пры гэтым дрэўка коштам 10 рублёў.

Малады чалавек віну прызнаў часткова: дрэўка сапраўды зламалася, але зьдзекаў са сьцяга не было. Матэрыяльную шкоду кампэнсаваў.

Прысуд быў агучаны 12 студзеня: прызнаць Аляксандра Несьцярука вінаватым ў злачынстве, прадугледжаным арт. 370, і ўжыць прымусовыя меры выхаваўчага характару ў выглядзе абмежаваньня волі непаўналетняга на 6 месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG