Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шварцэнэгер параўнаў напад на Капітолій з Крыштальнай ноччу


Арнольд Шварнэгер
Арнольд Шварнэгер

Арнольд Шварцэнэгер выступіў са зваротам у абарону дэмакратыі — у сувязі з нападам на Капітолій 6 студзеня групы прыхільнікаў прэзыдэнта Дональда Трампа, якія імкнуліся сарваць зацьвярджэньне вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Былы губэрнатар Каліфорніі і славуты актор у звароце расказаў пра сваё дзяцінства ў пасьляваеннай Аўстрыі; пра псыхалягічныя траўмы, якія атрымалі людзі, у тым ліку яго ўласныя бацькі, што ў свой час паверылі Адольфу Гітлеру і нацыстам.

Радыкальных прыхільнікаў Трампа Шварцэнэгер параўнаў з нацыстамі, а штурм Капітолія — з Крыштальнай ноччу, масавым габрэйскім пагромам у нацысцкай Нямеччыне ў 1938 годзе. Па словах Шварцэнэгера, сам ён ня верыць, што ў ЗША магчымая перамога аўтарытарызму, аднак для таго, каб ёй перашкодзіць, неабходна абараняць дэмакратыю, дэмакратычныя каштоўнасьці і інстытуты.

Трампа ён назваў найгоршым прэзыдэнтам у гісторыі і заклікаў рэспубліканцаў — сваіх калегаў па партыі — дыстанцыявацца ад яго. Таксама ён заклікаў усіх амэрыканцаў падтрымаць абранага прэзыдэнта Джо Байдэна і дапамагчы яму ў аб’яднаньні нацыі вакол прынцыпаў дэмакратыі.

Дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў заяўляюць, што рыхтуюць імпічмэнт Трампа, якога яны абвінавачваюць у падбухторваньні да мяцяжу. Трамп не прызнаў перамогі свайго апанэнта Байдэна на выбарах і на мітынгу 6 студзеня заклікаў сваіх прыхільнікаў ісьці да Капітолія, аднак прама не заклікаў да яго штурму.

Шэраг рэспубліканцаў асудзілі Трампа, аднак большасьць, асудзіўшы напад на Капітолій, устрымліваюцца ад крытыкі прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG