Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп асудзіў гвалт у Капітоліі, заявіўшы аб імкненьні да прымірэньня


Кадар зь відэазвароту Дональда Трампа 7 студзеня 2020
Кадар зь відэазвароту Дональда Трампа 7 студзеня 2020

Дзеючы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў у сацыяльных сетках відэазварот да нацыі, асудзіўшы дзеяньні сваіх прыхільнікаў, якія «апаганілі цэнтар амэрыканскай дэмакратыі», учыніўшы беспарадкі ў будынку Капітолія.

Твітэр разблякаваў акаўнт прэзыдэнта пасьля таго, як ён выдаліў некалькі ўчорашніх твітаў, якія ўтрымлівалі нічым не абгрунтаваныя сьцьвярджэньні аб «крадзяжы галасоў» падчас прэзыдэнцкіх выбараў.

У відэазвароце, апублікаваным на старонках Трампа ў Твітэры і Ютубе, прэзыдэнт заявіў, што ў дадзены момант ён засяроджаны на «плаўным і ўпарадкаваным працэсе перадачы ўлады» новай адміністрацыі.

«Цяпер Кангрэс пацьвердзіў вынікі галасаваньня. 20 студзеня адбудзецца інаўгурацыя новай адміністрацыі. Зараз я засяроджаны на забесьпячэньні плаўнай і ўпарадкаванай перадачы ўладных паўнамоцтваў. У гэты момант нам патрабуецца вылячэньне і прымірэньне», — заявіў прэзыдэнт, зьвяртаючыся да амэрыканцаў.

Трамп заявіў, што ён быў абураны «жахлівым нападам» на Капітолій, сказаўшы, што дэманстранты, людзі, якія ўварваліся ў сераду днём у будынак Кангрэсу, «апаганілі цэнтар амэрыканскай дэмакратыі».

Па словах прэзыдэнта, людзі, якія парушылі закон і ўчынілі гвалтоўныя дзеяньні «не прадстаўляюць нашу краіну і панясуць адказнасьць». Трамп дадаў, што чатыры гады, праведзеныя ім на пасадзе прэзыдэнта, сталі самым вялікім гонарам у яго жыцьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG