Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне склалі пратакол за сьнегавіка зь лёзунгам «Жыве Беларусь». Будзе суд за «несанкцыянаваны пікет»


Сьнегавік, за якога будуць судзіць мужчыну ў Гомельскім раёне.
Сьнегавік, за якога будуць судзіць мужчыну ў Гомельскім раёне.

Жыхар Гомельскага раёну зьляпіў у сябе ў двары сьнегавіка і напісаў на ім «Жыве Беларусь». Праз два дні да яго прыйшоў участковы і склаў пратакол за пікет.

Пра выпадак у адной зь вёсак Гомельскага раёну Свабодзе расказаў праваабаронца Леанід Судаленка.

24 сьнежня ў Гомельскім раёне выпаў сьнег — жыхар вёскі прыбраў ад сьнегу двор і зьляпіў сьнегавіка, надрапаўшы на ім «Жыве Беларусь!». Сьнег хутка сышоў, ператварыўся ў ваду і сьнегавік. 29 сьнежня да вяскоўца завітаў участковы і склаў пратакол за несанкцыянаваны пікет.

«Вясковец параіў участковаму складаць пратакол на сьнегавіка, бо гэта ж ён пікетаваў. І хоць не было ўжо ані сьнегу, ані сьнегавіка, жыхара вёскі будуць судзіць», — дадаў праваабаронца. Доказам пікету ідзе здымак, які, пэўна, зрабіў хтосьці з суседзяў

Сьнегавік зь лёзунгам «Жыве Беларусь».
Сьнегавік зь лёзунгам «Жыве Беларусь».

Участковы склаў на гаспадара, які зьляпіў сьнегавіка, пратакол па артыкуле 23.34 Адміністратыўнага кодэксу, прызнаўшы скульптуру са сьнегу на ягоным уласным агародзе несанкцыянаваным пікетам.

Сам гаспадар адмовіўся ад камэнтароў для прэсы. Суд мае адбыцца бліжэйшым часам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG