У Скідзелі і Горадзенскім раёне намалявалі некалькі графіці на прыпынках і сьценах. Усе малюнкі і надпісы зрабілі прыкладна ў сярэдзіне сьнежня. Міліцыя Горадзенскай вобласьці падазрае ў аўтарстве графіці 26-гадовую дзяўчыну.
У яе дома правялі ператрус, знайшлі трафарэт і фарбы. Дзяўчына малявала буслоў, «Пагоню», навагоднюю ялінку з надпісамі «Жыве Беларусь» і «Скідзель Далучайся».