Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША разьмеркавалі 14 млн дозаў вакцыны ад COVID-19. Прышчапілі 4 мільёны чалавек


Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прышчапіўся 21 сьнежня 2020 году
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прышчапіўся 21 сьнежня 2020 году

ЗША па-ранейшаму займаюць першае месца ў сьвеце ў колькасьці выяўленых выпадкаў COVID-19 — захворваньня, выкліканага каранавірусам, інфармуе «Голас Амэрыкі».

Рэсурсны цэнтар Унівэрсытэту Джонса Гопкінза паведаміў у нядзелю, што на долю ЗША прыпадае 20,4 мільёна з 84,3 мільёна тых, хто захварэў у сьвеце.

На другім месцы Індыя, дзе гэты паказчык амаль у два разы меншы — 10,3 мільёна выпадкаў. Органы аховы здароўя, аднак, папярэджваюць, што дадзеныя аб захворваньні ў Індыі могуць быць заніжаныя.

У ЗША зарэгістравана больш за 350 тысяч памерлых ад каранавірусу. Пахавальныя дамы па ўсёй краіне зь цяжкасьцю спрабуюць задаволіць попыт на свае паслугі.

Паводле прагнозаў органаў аховы здароўя, у наступныя тыдні чакаецца ўсплёск захворваньня ў сувязі зь мінулым сэзонам сьвятаў.

Паводле дадзеных Цэнтраў кантролю і прафіляктыкі захворваньняў, 4,2 мільёна чалавек атрымалі прышчэпку, хоць у розныя раёны краіны было дастаўлена больш за 13 мільёнаў дозаў вакцыны. Злучаныя Штаты зь цяжкасьцю даюць рады гэтаму працэсу, не атрымаўшы ад фэдэральнага ўраду амаль ніякіх указаньняў аб тым, як лепш за ўсё дастаўляць вакцыну насельніцтву.

Паводле дадзеных New York Times, у Каліфорніі налічваецца 25 турмаў, у кожнай зь якіх зарэгістравана больш за тысячу выпадкаў COVID-19. Пры гэтым ніводная з турмаў з высокім узроўнем захворваньня ня ўключаная ў праграму штату для вакцынаваньня зьняволеных. Лідэрам у колькасьці інфікаваных стала турма ў горадзе Авэна, дзе захварэлі больш за 3500 чалавек, паведамляе New York Times.

Прадстаўніца прызначанага судом афіцыйнага куратара сытуацыі са здароўем зьняволеных у Каліфорніі заявіла газэце, што штат сфакусаваў праграму вакцынаваньня ў турмах на тых установах, дзе «людзі значна рызыкуюць заразіцца або цяжка захварэць ад каранавірусу».

Былы вядучы ток-шоў на канале CNN Лары Кінг праходзіць лячэньне ад COVID-19 у лякарні Лос-Анджэлесу. Тэлекампанія паведаміла ў суботу, што Кінг быў шпіталізаваны больш за тыдзень таму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG