Сьцьвярджаецца, што яны растрацілі 356 мільёнаў рублёў (каля $5 млн) ахвяраваньняў, сабраных на працу іх фондаў, у тым ліку на Фонд барацьбы з карупцыяй. Паводлевыстаўленага абвінавачаньня апазыцыйнаму палітыку пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Навальны пракамэнтаваў гэта ў Твітэры словамі: «Пуцін, падобна, проста бʼецца ў гістэрыцы».
Навальны цяпер знаходзіцца ў Нямеччыне, дзе праходзіць рэабілітацыю пасьля спробы замаху на яго. Яго спрабавалі атруціць у Томску, як мяркуецца, баявым хімічным рэчывам групы «Новичок». Ён вінаваціць у арганізацыі замаху асабіста прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна — Крэмль гэта адмаўляе. Супраць палітыка ўжо распачата справа аб паклёпе.
Раней апазыцыянэр быў асуджаны за крадзеж у справах «Кіраўлесу» і «Іў Рашэ». У справе «Іў Рашэ» Навальны 30 сьнежня 2014 году быў асуджаны на 3,5 года пазбаўленьня волі ўмоўна паводле артыкулу аб махлярстве. Сам ён не прызнаў сябе вінаватым, называючы справу палітычна матываванай.