Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2700 удзельнікаў: Лукашэнка падпісаў указ аб скліканьні VI Усебеларускага народнага сходу


Пяты Ўсебеларускі народны сход у чэрвені 2016 году
Пяты Ўсебеларускі народны сход у чэрвені 2016 году

Аляксандар Лукашэнка 28 сьнежня падпісаў указ № 492 аб скліканьні VI Усебеларускага народнага сходу 11–12 лютага ў Менску.

На абмеркаваньне яго ўдзельнікаў вынесуць асноўныя палажэньні Праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2021–2025 гады і напрамкі грамадзка-палітычнага разьвіцьця краіны, паведамляе БелТА.

Агульная колькасьць удзельнікаў сходу складзе 2700 чалавек, сярод іх ад кожнай вобласьці — ня больш за 310, ад Менску — ня больш за 370. Іх будуць абіраць «зь ліку кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікоў мясцовых Саветаў дэпутатаў, грамадзкіх аб’яднаньняў, сродкаў масавай інфармацыі, супрацоўнікаў дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў замежных дзяржаў у Беларусі, прадстаўнікоў беларускіх дыяспараў, міжнародных і замежных арганізацый у Беларусі».

Запрацаваў таксама сайт VI Усебеларускага народнага сходу — vsebel.by, на ім разьмяшчаюцца інфармацыйныя матэрыялы аб падрыхтоўцы і правядзеньні сходу, ёсьць і разьдзел «Зваротная сувязь».

Усебеларускі народны сход — гэта агульны сход прадстаўнікоў беларускага ўраду, кіраўнікоў прадпрыемстваў і прадстаўнікоў іншых галінаў гаспадаркі. Традыцыйна праходзіў кожныя пяць гадоў перад чарговымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Але ў 2020-м перад выбарамі ён не адбыўся.

На пачатку сьнежня Аляксандар Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Паводле аналітыкаў, такім крокам Лукашэнка можа фармальна пакінуць прэзыдэнцтва, але застацца кіраўніком ці старшынём Усебеларускага сходу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG