Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» перадалі ў Сьледчы камітэт


Кіраўніцы «Прэс-клюбу» Юлія Слуцкая. Архіўнае фота.
Кіраўніцы «Прэс-клюбу» Юлія Слуцкая. Архіўнае фота.

Адвакатаў ужо выклікалі для правядзеньня допытаў з падазраванымі.

Пра гэта паведаміла дачка кіраўніцы «Прэс-клюбу» Юліі Слуцкай Аляксандра. Адвакат Юліі Слуцкай Антон Гашынскі ў камэнтары БелаПАН выказаў здагадку, што сёньняшні выклік адвакатаў у СК хутчэй за ўсё зьвязаны з прад'яўленьнем абвінавачвання ўсім падазраваным.

Стваральніцу «Прэс-клюбу» Юлію Слуцкую абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, супрацоўнікаў арганізацыі — у саўдзеле.

Юлію Слуцкую падазраюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Яе дзеяньні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу, паведаміў раней адвакат Антон Гашынскі.

Астатнія — падазраваныя па ч.6 арт. 16 (Саўдзел у злачынстве) і ч.2 арт. 243. Гэта праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, кіраўнік «Акадэміі Прэс-клюбу» Сяргей Якупаў, апэратар Пётар Слуцкі, сябра Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна.

22 сьнежня ў офісе і кватэрах супрацоўнікаў «Прэс-клюбу», а таксама Ксеніі Луцкінай прайшлі ператрусы ці агляды. Пасьля гэтага іх узялі пад варту. Вядома, што Алу Шарко 25 сьнежня перавялі ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Менску.

Што такое «Прэс-клюб»

  • «Прэс-клюб» — гэта «пляцоўка для прафэсійнага разьвіцьця мэдыясупольнасьці», «нефармальнае аб’яднаньне мэдыяпрафэсіяналаў, усіх тых, хто жадае ўдасканаліць журналісцкія ўменьні і працаваць у рытме прафэсійных стандартаў і трэндаў».
  • «Прэс-клюб» заснаваны ў 2011 годзе. У чэрвені 2014-га арганізацыя стала сябрам Міжнароднай асацыяцыі «Прэс-клюбаў» (International Association of Press Clubs). У лістападзе 2015 у Беларусі была зарэгістраваная культурна-асьветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клюб».
  • «Прэс-клюб» арганізуе прафэсійныя дыскусіі, трэнінгі, варштаты для журналістаў, займаецца мэдыяграматнасьцю, маніторынгам і аналізам фэйкаў і прыкладаў прапаганды ў дзяржаўных мэдыя.

Юлія Слуцкая — заснавальніца і старшыня «Прэс-клюбу». У 1995–2006 — галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды ў Беларусі». У 2007–2010 — галоўны рэдактар «Эўрапейскага радыё для Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG