Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа «Прэс-клюбу». Затрыманым выставілі абвінавачаньні і пакінулі пад вартай


Прэс-клюб. Менск
Прэс-клюб. Менск

Стваральніцу «Прэс-клюбу» Юлію Слуцкую абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, супрацоўнікаў арганізацыі — у саўдзеле.

Юлія Слуцкая падазраюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Яе дзеяньні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу, паведаміў адвакат Антон Гашынскі БелаПАН.

Астатнія — падазраваныя па ч.6 арт. 16 (Саўдзел у злачынстве) і ч.2 арт. 243. Гэта праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, кіраўнік «Акадэміі Прэс-клюбу» Сяргей Якупаў, апэратар Пётар Слуцкі, сябра Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна.

22 сьнежня ў офісе і кватэрах супрацоўнікаў «Прэс-клюбу», а таксама Ксеніі Луцкінай прайшлі ператрусы ці агляды. Пасьля гэтага іх узялі пад варту. Вядома, што Алу Шарко 25 сьнежня перавялі ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG